Карткі для завучвання
1. КАЛЯНДАР
|
Календарь |
калянда́р |
|
Дата |
дата / чысло |
|
Пора года/сезон |
пара́ года / сезон |
|
День/сутки |
дзень / суткі |
|
Неделя |
ты́дзень |
|
Декада |
дэкада (дзесяць дзён) |
|
Месяц |
месяц |
|
Квартал |
квартал (тры месяцы) |
|
Год, полгода |
год, паўгоддзе |
|
Десять лет |
дзесяцігоддзе |
|
Сто лет /век |
стагоддзе |
|
Тысяча лет |
тысячагоддзе |
|
Каждый день |
штодзень, кожны дзень |
|
Каждую неделю |
штотыдзень, кожны тыдзень |
|
Каждый месяц |
штомесяц , кожны месяц |
|
Каждый год |
штогод, кожны год |
|
Вчера , позавчера |
учора, пазаўчора |
|
Сегодня |
сёння |
|
Завтра , послезавтра |
заўтра, паслязаўтра |
|
Годовщина |
гадавіна, угодкі |
2. Месяцы
|
январь |
студзень (студзеньскі) |
|
февраль |
люты (лютаўскі) |
|
март |
сакавік (сакавіцкі) |
|
апрель |
красавік (красавіцкі) |
|
май |
май (майскі) |
|
июнь |
чэрвень (чэрвеньскі) |
|
июль |
ліпень (ліпеньскі) |
|
август |
жнівень ( жнівеньскі) |
|
сентябрь |
верасень (вераснёвы) |
|
октябрь |
кастрычнік (кастрычніцкі) |
|
ноябрь |
лістапад ( лістападаўскі) |
|
декабрь |
снежань ( снежаньскі) |
3. Дні тыдня
|
Понедельник |
Панядзелак |
|
Вторник |
Аўторак |
|
Среда |
Серада |
|
Четверг |
Чацвер |
|
Пятница |
Пятніца |
|
Суббота |
Субота |
|
Воскресенье |
Нядзеля |
|
Будний день |
Будзень |
|
Выходной |
Выхадны |
|
ЗАПОМНІЦЕ!
неделя |
Тыдзень нядзеля |
Заданні на замацаванне матэрыялу
Тэст «Каляндар» __________________________________________
1. Устаўце патрэбную літару:
1) Ч…сло 2) д…када 3) па…годдзе 4) с…зон 5) сён…я.
2. Выберыце правільны варыянт напісання слова:
1) Тысячыгоддзе 2) тысячагоддзе 3) тысячэгодзе 4) тысячугодздзе
3. Выберыце правільны варыянт напісання слова:
1) Чацьверг 2) чацьвер 3) чацвер 4) чэцверг
4. Перакладзіце на беларускую мову:
1) Годовщина –
2) В прошлом году (адным словам) –
3) Февраль –
4) Неделя –
5. Перакладзіце на рускую мову:
1) Сакавік –
2) Гадавіна –
3) Нядзеля –
4) Штогод –
6. Выпраўце памылкі ў словах, запішыце правільна:
1) Календар –
2) Стагодзе –
3) Сьнежань –
4) Сязон –
Тэст «Каляндар» __________________________________________
1. Устаўце патрэбную літару:
1) Ч…сло 2) д…када 3) па…годдзе 4) с…зон 5) сён…я.
2. Выберыце правільны варыянт напісання слова:
1) Тысячыгоддзе 2) тысячагоддзе 3) тысячэгодзе 4) тысячугодздзе
3. Выберыце правільны варыянт напісання слова:
1) Чацьверг 2) чацьвер 3) чацвер 4) чэцверг
4. Перакладзіце на беларускую мову:
1) Годовщина –
2) В прошлом году (адным словам) –
3) Февраль –
4) Неделя –
5. Перакладзіце на рускую мову:
1) Сакавік –
2) Гадавіна –
3) Нядзеля –
4) Штогод –
6. Выпраўце памылкі ў словах, запішыце правільна:
1) Календар –
2) Стагодзе –
3) Сьнежань –
4) Сязон –
Загадкі “З’явы прыроды”
Адгадайце беларускія народныя загадкі, праверце сябе (тут словы напісаны наадварот).
1. Адзін пастух пасе тысячу авечак. (цясем і ікроз)
2. Адна бяжыць, другая ляжыць, а каб усталі, то неба б дасталі.(акар і агорад)
3. Без голасу, а вые, без рук, а абрусы сцеле.(ахуріваз)
4. Без крылаў лятае, без ног бяжыць.(рецев)
5. Без ног, без крылаў, а да неба ўзнімаецца.( мыд)
6. Без дарожак і без ножак, а бяжыць, як толькі можа.(ахэр)
7. Без пілы, без сякеры, а масты будуе.(зорам)
8. Белы, а не цукар, без ног, а ідзе.(генс)
9. Крыкнуў вол на сто азёр, на сто міль, на ўвесь свет.(морг)
10. Як снег растане – зашуміць, а лёд стане -- замаўчыць.(адав)
Дні тыдня
|
Слова |
Прыклад выкарыстання |
|
Панядзе́лак, панядзелкавы |
Гэтая праца абавязкова мусіць быць здадзеная да панядзелка. |
|
Аўторак |
Да аўторка павінна вырашыцца пытанне з ад’ездам на адпачынак. |
|
Серада́ (мн. лік – се́рады, у жывой мове ўжываецца таксама націск се́рада). |
Па серадах я звычайна хаджу парыцца ў лазню. |
|
Чацве́р (звярніце ўвагу, што не “чацверг”!) |
Цешча прыехала ў нядзелю і сказала, што будзе гасціць у нас да чацвярга. |
|
Пя́тніца (у жывой мове ўжываецца таксама націск пятні́ца) |
Ад серады да пятніцы ў палацы моладзі праходзіць тэатральны фестываль. |
|
Субота (у жывой мове ўжываецца таксама сыбота) |
Апроч суботы, усе дні на гэтым тыдні я ўжо заняты. |
|
Нядзе́ля, нядзельны |
У гэтым месяцы ажно пяць нядзеляў! У нядзельнай школе дзеці вывучалі біяграфію Каліноўскага. |
|
Выходныя/ выхадныя |
На гэтых выходных плануем выбрацца ў вандроўку па Гарадзеншчыне. |
ЗАПОМНІЦЕ!
бел. тыдзень – рус. неделя
бел. нядзеля – рус. воскресенье
Месяцы
|
Слова |
Прыклад выкарыстання |
|
Сту́дзень (рус. январь), студзеньскі |
На студзеньскія святы мы паехалі ў “Сілічы” катацца на лыжах. |
|
Лю́ты (рус. февраль), лютаўскі |
Лютаўскія маразы ў гэтым годзе даходзілі да мінус трыццаці пяці градусаў! |
|
Сакаві́к (рус. март), сакавіцкі |
Раптоўная сакавіцкая адліга прынесла нечуваную паводку. |
|
Красаві́к (рус. апрель), красавіцкі |
Красавіцкія заняткі курсаў адбываліся на вольным паветры. |
|
Тра́вень / май, травеньскі / майскі |
Травеньскі адпачынак на Нарачы надоўга запомніўся сябрам. |
|
Чэ́рвень (рус. июнь), чэрвеньскі |
Чэрвеньскі рэпертуар тэатра пакінуў Васіля ў роспачы. |
|
Лі́пень (рус. июль), ліпеньскі |
Ліпеньскі водар кветак быў для Юрася лепей за любую парфуму. |
|
Жні́вень (рус. август), жнівеньскі |
Жнівеньская касьба нагадвала, што хутка “Дажынкі”. |
|
Ве́расень (рус. сентябрь), вераснёвы |
Вераснёвыя гастролі гурта “Vuraj” прыцягнулі вялікую ўвагу замежнікаў. |
|
Кастры́чнік (рус. октябрь), кастрычніцкі |
Кастрычніцкі эканамічны форум традыцыйна сабраў шмат экспертаў, гасцей і журналістаў. |
|
Лістапа́д (рус. ноябрь), лістападаўскі |
Лістападаўская вандроўка студэнтаў курсаў “Мова Нанова” была запланаваная ў Любчу. |
|
Сне́жань (рус. декабрь), снежаньскі |
Снежаньскія зніжкі ў крамах сведчылі, што хутка Каляды. |
|
Слова |
Прыклад выкарыстання |
|
Калянда́р (р. скл. – календара́, д. скл. – календару́, тв. скл. – календаро́м, м. скл. — у календары́) |
Нехта зрабіў памылку друку, і ў календары ў чэрвені з’явілася трыццаць першае чысло. |
|
Дата / чысло |
У даце свайго вяселля Валянцін бачыў дзівосны збег лічбаў: 20.10.2010. |
|
Пара́ года / сезон |
Якая твая любімая пара года? |
|
Дзень / суткі |
Дзень пры дні, як цень пры авадні (Р.Барадулін). |
|
Ты́дзень (рус. неделя) |
На гэтым тыдні абавязкова паедзем купацца на возера! |
|
Дэкада (дзесяць дзён) |
Дызайн праязнога на дэкаду абнаўляецца кожны квартал, каб самыя вынаходлівыя не маглі яго падрабіць. |
|
Месяц |
Цягам месяца трэба было здаць восем залікаў. |
|
Квартал (тры месяцы) |
Справаздачу за гэты квартал трэба падрыхтаваць цягам тыдня. |
|
Паўгоддзе |
У другім паўгоддзі Мікола паабяцаў выправіць свае нездавальняльныя паводзіны ў школе. |
|
Год |
Гады ў рады (г. зн. рэдка) яны выбіраліся на мора. |
|
Дзесяцігоддзе |
Мірскі замак аднаўлялі амаль тры дзесяцігоддзі. |
|
Стагоддзе / век |
У якім стагоддзі была збудаваная гэтая сядзіба? |
|
Тысячагоддзе |
Не кожнаму пашчасціла пажыць у двух тысячагоддзях! |
|
Каляндарныя (традыцыйныя) свя́ты (рус. праздники) |
Да нашага часу з традыцыйных святаў найбольш папулярнымі застаюцца Каляды і Купалле. |
|
Гадавое кола / гадавы цыкл / колазварот |
Гадавое кола нашых продкаў звязвала рытм іх жыцця з рытмам усяго сусвету. |
|
Штодзень – кожны дзень, штодзённы, штодзённік (рус. ежедневник) |
Штодзённымі лічацца газеты, якія выходзяць прынамсі пяць разоў на тыдзень. |
|
Штотыдзень – кожны тыдзень, штотыднёвы, штотыднёвік (рус. еженедельник) |
Курсы “Мова Нанова” адбываюцца штотыднёва ў Менску ды іншых гарадах Беларусі. |
|
Штомесяц – кожны месяц, штомесяцовы / штомесячны |
Людзям з хранічнымі захворваннямі рэкамендуецца здаваць аналізы штомесяц. |
|
Штогод – кожны год, штогадовы |
Штогадовы кангрэс беларусістаў адбываецца ў Коўне. |
|
Учора (рус. вчера), заўчора / пазаўчора |
Заўчора з сяброўкаю хадзілі ў кіно на прэм’еру галівудскага жудзіка. |
|
Сёння (рус. сегодня) |
Сёння ў нашай хаце свята, калі ласка, у нашу хату! (Ул. Някляеў) |
|
Заўтра, паслязаўтра / пазаўтра |
Пазаўтра сіноптыкі абяцаюць моцную залеву. |
|
Ле́тась – у мінулым годзе, залетась / пазалетась – у пазамінулым годзе |
Залетась мы не былі на адпачынку ў Рыме, а летась не былі ў Парыжы. |
|
Сёлета – у гэтым годзе |
Сёлета Міхась хадзіў на рыбу амаль штодня – і насушыў на зіму цэлыя гірлянды карасёў. |
|
Нале́та – у наступным годзе |
Налета Яраслаў рыхтаваўся паступаць у гімназію з матэматычным ухілам. |
|
Гадаві́на (рус. годовщина), угодкі |
Пра прыемныя падзеі скажам “гадавіна” (“гадавіна вяселля”), пра непрыемныя – “угодкі” (“угодкі з дня смерці”). |
Каляндар: прыказкі і прыкметы
СТУДЗЕНЬ
Студзень – году пачатак, а зіме – палавіна.
Студзень хаты студзіць – рана гаспадароў
будзіць.
Студзень пагодны – будзе год плодны.
ЛЮТЫ
Прыйдзе люты – спытае, як ты абуты.
Ад лютага зіма збягае цёмнымі начамі.
Завірухі і мяцелі ў лютым адгудзелі.
У лютым востры мароз, кароткая зіма.
САКАВІК
Сакавік дрэвам сок пускае.
Сакавік часамі снегам сее, а часамі сонцам грэе.
Сакавік зялёны – ураджай благі.
Як у сакавіку туман, дык у жніво дождж – пан.
Няма ў сакавіку вады – няма ў красавіку травы.
КРАСАВІК
Красавік сініць і дзьме, бабам цяпло нясе, а мужык пазірае ды галавою
ківае.
У красавіку грымот – цёплы будзе год.
Красавік сушыць, нічога з зямлі не рушыць.
У красавіку зямля прэе.
У красавіку дождж праходзіць, сонца грэе – тады ўсякі не збяднее.
Красавіцкі ручай зямлю будзіць.
Сонейка з красавіцкай горкі ў лецейка коціцца.
МАЙ / ТРАВЕНЬ
Май – жывёлу ў поле пхай.
Май зямлю грэе, а сіверам вее.
Май – валам дай, а сам на печ уцякай.
Май халодны – год галодны.
Дождж у маі – хлеб будзе і на гультая.
Май – і пад кустом рай.
Мокра ў маі — будуць пышныя караваі.
Майская трава галоднага корміць.
У травень будзе мужык управен.
ЧЭРВЕНЬ
У чэрвені ўбача спадар, што Бог дасць у дар.
Чэрвень не гуляе – ураджай люляе.
Чэрвень сухі — плюнь на баравікі.
ЛІПЕНЬ
Ліпень пякучы, але даручы.
Ліпень косіць і жне, доўга спаць не дае.
Хто ў ліпені на полі пацее, таго ўзімку печка грэе.
У ліпені з касой мужык, а баба з сярпом, але ў хаце ладком.
Ліпень што спаліць агнямі, тое салье дажджамі.
ЖНІВЕНЬ
Кожная хата ў жніўні багата.
Прыдатны красавік цяплом, а жнівень дабром.
Жнівень сее, жне і косіць – на сталах багацця досыць.
Што поле ўродзіць, жнівень знаходзіць.
Хто ў жніўні гуляе, той узімку галадае.
У жніўні і верабей піва варыць.
ВЕРАСЕНЬ
Халодны верасень, але сыты.
Верасень – з досвіткам дзень.
У верасні і ліст на дрэве не трымаецца.
У верасні адна ягада, дый то горкая рабіна.
Як настане верасень – гаспадарам поўна гумно і кішэнь.
Як настаў верасень, дык туман кожны дзень.
КАСТРЫЧНІК
У кастрычніку і хата з дрывамі, і мужык з лапцямі.
Кастрычнік ходзіць па краю і гоніць птушак з гаю.
Кастрычнік ні калёс, ні палоз не любіць.
Кастрычнік зямлю беліць, а лес дык залоціць.
ЛІСТАПАД
Лістапад – вераснёўскі ўнук, кастрычнікаў сын, зіме бацюхна родны.
У лістападзе гола ў садзе.
Лістапад зіме сцежку пракладае.
Лістапад-паўзімнік: мужык з калёсамі развітваецца, у сані перабіраецца.
Лістапад снегу навее – хлеба прыбудзе, а вада разальецца – сена набярэцца.
У лістападзе кладзі капусту ў кадзі.
СНЕЖАНЬ
Снежань зіму пачынае, а год канчае.
Снежань сцюжны з зімою дружны.
Снежань вока снегам цешыць, ды марозам вуха рве.
Сухі снежань – сухая вясна, сухое лета.
Снежань зямлю грудзіць, хаты студзіць.