1. Стылі маўлення
|
Стыль |
З якой мэтай выкарыстоўва- ецца |
Дзе выкарыстоўва-ецца |
Моўныя сродкі |
|
Гутарковы |
Абмяняцца думкамі, падзяліцца пачуццямі |
Гутарка ў неафіцыйных абставінах |
Гутарковыя словы, дыялог |
|
Мастацкі |
Вобразна апісаць з’явы, падзеі, прадметы |
У творах мастацкай літаратуры |
Эпітэты, параўнанні, словы з пераносным значэннем |
|
Навуковы |
Паведаміць навуковыя звесткі пра з’яву, прадмет |
У падручніках, слоўніках, энцыклапедыях |
Тэрміны, лічбы |
2. Назоўнік
|
Абазначае |
прадмет |
|
Адказвае на пытанні |
хто? што? |
|
Пачатковая форма |
Н. скл. адз. л. |
|
Род |
мужчынскі, жаночы, ніякі |
|
Лік |
адзіночны, множны |
|
Склон |
Н (хто?што?), Р. (каго?чаго?), Д. (каму? чаму?), В. (каго? што?), Т. (кім? чым?), М. ( аб кім? чым?) |
|
Скланенне |
1,2,3 |
|
Сінтаксічная роля |
дзейнік, даданыя члены сказа |
3.Асабовыя займеннікі
|
Значэнне |
указываюць на асобу, але не называюць яе |
|
Пытанні |
хто? што? |
|
Змяненне |
па асобах, ліках, склонах. У 3 асобе па родах. |
|
Сінтаксічная роля |
дзейнік, дапаўненне |
|
|
адз. лік |
множ. лік |
|
1 асоба |
я |
мы |
|
2 асоба |
ты |
вы |
|
3 асоба |
ён, яна, яно |
яны |
4. Дзеяслоў
|
Значэнне |
Дзеянне прадмета |
|
Пытанні |
Што рабіць? Што зрабіць? |
|
Пачатковая форма |
Інфінітыў, суфіксы -ць, -ці, -чы. |
|
Змяненне |
Па часах, у цяперашнім часе – па ліках і асобах (спражэнне); у прошлым часе – па родах, ліках. |
|
Сінтаксічная роля |
Выказнік |
5.
Тэкст – выказванне, у якім сказы звязаны сэнсам і граматычна
|
Тэма |
Асноўная думка |
Будова |
|
Тое, пра што гаворыцца ў тэксце |
Тое, што хоча выказаць аўтар, да чаго ён заклікае, чаму вучыць |
Пачатак асноўная частка заключэнне |
6.
Тыпы тэксту
|
Апавяданне |
Апісанне |
Разважанне |
|
· Завязка · Развіццё дзеяння · Кульмінацыя · Развязка |
· Агульнае ўражанне ад прадмета · Пералік прымет · Агульная ацэнка |
· Тэзіс (асноўная думка) · Доказы · Вывад |
7.
Сінтаксічны разбор словазлучэнняў
1. Вызначыць галоўнае і залежнае словы, паставіць пытанне ад галоўнага да залежнага .
2. Назваць, якімі часцінамі мовы з’яўляюцца галоўнае і залежнае словы.
3. Вызначце від словазлучэння.
8. Асаблівасці перакладу словазлучэнняў з рускай мовы на беларускую
|
Асаблівасці перакладу |
Рускі варыянт |
Беларускі пераклад |
|
Несупадзенне ліку назоўнікаў |
Вкусная земляника (ед.ч.) Скрипучая дверь (ед.ч.) |
Смачныя суніцы (мн.л.) Рыпучыя дзверы (мн.л.) |
|
Несупадзенне роду назоўнікаў |
Золотая медаль (ж.р.) Злая собака (ж.р.) Серый котёнок (м.р.) |
Залаты медаль (м.р.) Злы сабака (м.р.) Шэрае кацяня (н.р.) |
|
Спалучэнне лічэбнікаў два (абодва), дзве (абедзве), тры, чатыры з назоўнікамі |
Два рисунка (Р. п.) Три студента (Р.п.) |
Два малюнкі (Н.скл.) Тры студэнты (Н.скл.) |
|
Спалучэнне дзеясловаў руху са значэннем мэты з назоўнікамі |
Пойти за грибами Поехать за сеном (Т.п. + предлог за) |
Пайсці ў грыбы Паехаць па сена (В.скл. + прын. па ці ў) |
|
Спалучэнне дзеясловаў жартаваць, смяяцца, насміхацца, кпіць, здзекавацца, дзівіцца, цешыцца, глуміцца, пасмейвацца з назоўнікамі |
Смеяться над лентяем Издеваться над незнайкой (Т.п. + предлог над) |
Смяяцца з гультая Здзеквацца з няўмекі (Р.скл. + прын. з) |
|
Ужыванне дзеясловаў ажаніць, ажаніцца |
Жениться на Вере (П.п. + предлог на) |
Ажаніцца з Вераю (Т.скл.+ прын. з) |
|
Ужыванне пры словах хворы, хварэць назоўніка |
Болеть гриппом (без предлога) |
Хварэць на грып ( з прын. за) |
|
Спалучэнне дзеясловаў дзякаваць, дараваць, выбачаць з назоўнікам |
Поблагодарить учителя (В.п.) |
Дзякаваць настаўніку (Д. скл.) |
|
Выкарыстанне ступеняў параўнання |
Старше сестры (без предлога) |
Старэйшы за сястру ( з прын. за) |
9. Галоўныя члены сказа — дзейнік, выказнік.
Дзейнік — адказвае на
пытанні хто?, што?, выражаееца назоўнікам, займеннікам. Прыклад: сабака, дрэва.
Выказнік – адказвае на пытанні шато рабіць?, што зрабіць?, выражаецца дзеясловам, назоўнікам, лічэбнікам.
Даданыя члены сказа, дапаўненне, азначэнне, акалічнасць.
Дапаўненне — адказвае на пытанні ўскосных склонаў (усе склоны, акрамя назоўнага).
Р.скл (каго?, чаго?);
Д.скл (каму?, чаму?)
В.скл.(каго?, што?)
Т.скл. (кім?, чым?)
М .скл(аб кім?, аб чым?)
Азначэнне — адказвае на пытанні (якая?, якое?, якую?,якія?, якім?)
Прыклады: Жоўты, школьныя, чужое.
Акалічнасць — адказвае на пытанні (Як?, якім чынам?, з якой мэтай?, з якой прычынай?, дзе?, калі?)
Граматычная аснова сказа
Граматычная аснова сказа — гэта дзейнікі, выказнікі. Але можа быць грматычнай асновай толькі дзейнік або толькі выказнік.
Максім не хоча працаваць на ўроку.
Вячарэла.
Я ў лесе.
Самастойныя і службовыя часціны мовы
Самастойныя часціны мовы :
Назоўнік (хто? што?) вожык, кветка.
Прыметнік (які? чый? ) прыгожы , братаў .
Дзеяслоў (што рабіць? што зрабіць?) пісаць, выразаць.
Займеннік ( хто? што?, ) я, мы, ты, вы, ён, яна, яно, яны.
Лічэбнік (колькі?які? каторы?) пяць, пяты, дзесяты, другі і г.д.
Прыслоўе (як? якім чынам? з якой мэтай? з якой прычынай? дзе? калі? куды? адкуль? у які час? колькі?) хутка, далёка, увосень, знарок, звечара і інш.
Службовыя часціны мовы
Прыназоўнік (на, у, па, з, ад, перад, з-за, з-пад)
Злучнік (і, а, але, ды)
Часціцы (не, ні, бы (б), жа(ж), вось, няўжо,гэта)
Выклічнік (о, ах, ох, эх, гэй,ну).
10.
Члены сказа
|
Член сказа |
Пытанні |
Чым выражаны |
|
|
Дзейнік |
Хто? Што? |
Назоўнікі, займеннікі ў Н.скл. |
|
|
Выказнік |
Што рабіць? Што зрабіць? Хто такі прадмет? Што такое прадмет? Які ён? |
Дзеясловы і іншыя часціны мовы. |
|
|
Дапаўненне |
Р. скл. - Каго? Чаго? Д.скл. – Каму? Чаму? В. скл. – Каго? Што? Т. скл. – Кім? Чым? М. скл. – Аб кім? Аб чым? |
Назоўнікі і займеннікі ва ўскосных склонах. |
|
|
Азначэнне |
Які? Якая? Якое? Якія? Чый? Чыя? Чыё? Чые? |
Прыметнікі і займетнікі. |
|
|
Акалічнасць |
Як? Дзе? Куды? Адкуль? Калі? Чаму? Навошта? З якой мэтай? |
Прыслоўі, назоўнікі з прыназоўнікамі. |
|
11.
Прыметы аднародных членаў сказа:
1. Адказваюць на адно і тое ж пытанне.
2. Адносяцца да аднаго і таго слова.
3. З’яўляюцца адным членам сказа.
4. Вымаўляюцца з інтанацыяй пералічэння.
Сувязь паміж аднароднымі членамі сказа
Інтанацыя пералічэння Інтанацыя пералічэння + злучнікі
І, ды (і) а, але, ды (але)
спалучальная супраціўная
інтанацыя інтанацыя
Коска паміж аднароднымі членамі сказа ставіцца, калі яны:
1. Звязаны інтанацыяй пералічэння.
Прыклад: Маці мае добрае, чулае сэрца.
2. Звязаны супраціўнымізлучнікамі а, але, ды (=але)
Прыклад: Яна пільна, але з трывогаю пазірала на сына.
3. Спалучаюцца парнымі злучнікамі. як , так і
Прыклад: Як ранкам, так і вечарам маці чакае дзяцей у сваёй хаце.
4. Звязаны паўторнымі злучнікамі. і , і , і
Прыклад: Я вельмі ўдзячны сваёй матулі і за сапраўдную людскасць, і за спагаду, і за сардэчнасць.
5. Аднародныя члены ўтвараюць пары, то коска ставіцца паміж парамі.
Прыклад: На розных мовах слова “мама” гучыць мілагучна і пяшчотна, ласкава і мякка.
Коска паміж аднароднымі членамі сказа не ставіцца:
1. Звязаны адзіночнымі спалучальнымі і размеркавальнымі злучнікамі.
Прыклад: Маці па-добраму і ад шчырага сэрца жадае нам поспехаў.

. 
12.
Знакі прыпынку пры зваротках
Зваротак – гэта слова ці спалучэнне слоў, якое называе асобу ці прадмет, да якіх звяртаюцца з моваю.
|
Месца ў сказе |
Знак прыпынку |
Прыклад |
|
У пачатку |
Коска пры звычайнай інтанацыі, клічнік пры ўзмоцненай інтанацыі |
Валя, прыйдзі да нас. Сябры! Прыгожая вясна ў нас! |
|
У сярэдзіне |
Коскі з абодвух бакоў |
Шуміце вы, родныя нівы, пад ціхія шэпты прысад. |
|
У канцы |
Коска перад звароткам, пасля – знак, які патрабуецца паводле інтанацыі |
Што чытаеш, Пятрок? |
13.
Знакі прыпынку пры простай мове
|
Месца простай мовы |
Знакі прыпынку |
Прыклад |
|
Словы аўтара перад простай мовай |
А : “П”. А : “П!” А : “П?” |
Тамара спытала: “Калі вы ад’язджаеце?” |
|
Словы аўтара пасля прстай мовы |
“П” , - а. “П ! “ – а. “П ? “ – а. |
“Толькі не крычыце,” – папрасіла яна. |
|
Словы аўтара ў сярэдзіне простай мовы |
“ П , - а. – П.”
|
“Хутчэй, - папрасіў камандзір, - не адставайце!” |
14. Фанетыка
Галосныя літары і гукі
Галосныя літары: а, о, у, ы, э, і, е,ё, ю,я
Галосныя гукі: [а],[ о], [у], [ы],[ э], [і]
Галосныя е,ё,ю,я,і абазначаюць 2 гука:
· У пачатку слова;
· Пасля галосных;
· Пасля ў (у нескладовага);
· Пасля ‘ (апострафа);
· Пасля ь (мяккага знака).
15.
Правілы пераносу слоў у беларускай мове
|
Правілы пераносу |
Прыклады |
|
З аднаго радка на другі словы пераносяцца па складах |
Пе-рамога, пера-мога, перамо-га |
|
Калі паміж галоснымі ёсць спалучэнне зычных, то пераносіцца на наступны радок або ўсё гэта спалучэнне разам, або любая гэта частка |
Га-рбуз, гар-буз |
|
Нельга пакідаць або пераносіць на наступны радок адну літарту |
Асі-на, чы-тае, юнак |
|
Нельга раздзяляць пры пераносе спалучэнні літар дж, дз, калі яны абазначаюць адзін гук |
Гля-дзяць, гля-джу |
|
Спалучэнні дз, дж можна раздзяляць пры пераносе, калі д адносіцца да прыстаўкі, а з, ж да кораня |
Пад-жаць, ад-звінець |
|
Ад папярэдняй літары не аддзяляюцца літары й, ў, мяккі знак, апостраф |
Вай-на, поў-ны, кась-ба, пад’ём |
16. Правапіс о, э, а ў запазычаных словах
|
Месца арфаграмы |
Умова |
Прыклады |
|
Літара э
не пад націскам
|
|
экзамен экскурсія |
|
Літара а
не пад націскам
|
|
жамчужына адрас |
|
-ар, -аль
на канцы слоў
|
|
камп’ютар прынтар |
|
-ар, -аль
на канцы слоў
|
|
горад Манчэстэр |
17. Запомніце
|
Э |
А |
Ы |
|
інтэрнэт маянэз бутэрброд сурвэтка сэрвіс тунэль экзэмпляр гардэроб |
галантарэя сальфеджыа трыа далікатэс інтарэс характар бухгалтар аранжарэя |
цырымонія почырк інжынер трывога брызент канцылярыя арышт хрыбет |
18. Правапіс галосных е, ё, я
|
|
У беларускіх словах |
У запазычаных |
Прыклады |
|
ё |
Пад націскам |
Пад націскам |
|
|
е |
1. Не ў першым складзе перад націскам |
2.Пасля г,к,х у першым складзе перад націскам 3. Пасля іншых зычных у першым складзе перад націскам |
1.
2.
3. |
|
я |
1.У першым складзе перад націскам. 2.Каранёвая |
3.Паслянаціскных складах у суфіксах –язь, -ядзь, -я- |
1.
2.
3. |
19. Запомніць
|
Е |
Я |
|
бекон бетон генетыка герой кеш’ю элемент сувенір зефір кефір легенда медаль балерына бензін галерэя габелен апетыт |
выгляд дзевяць дзяцел калядаваць зязюляня ялавічына тысяча цяжкаваты сувязь пояс завязь заяц месяц памяць пяцярня сённяшні |
20. Правапіс спалучэнняў іё(ыё), ія(ыя), іе(ые)
|
ио |
иа |
ие |
йо |
|
Іё(ыё) – пад націскам: кіёск, стадыён,
Ія(ыя) – не пад націскам: біясфера, нацыянальны |
Ія(ыя): алімпіяда, варыянт, |
Іе(ые) : гігіена, абітурыент, |
Я – не пад націскам: маянез, маяран,
Ё – пад націскам: раён, ёгурт, маёр |
ЗАПОМНІЦЬ: радыё
фейерверк (рус.) – феерверк (беларус.)
мільён, мільянер, мільярд, трыльён.
21. Зычныя гукі
|
Санорныя 11 |
Шумныя |
|
|
[в],[ н],[ л], [м], [в’],[ н’], [ л’], [м’] [ р],[ ў],[й ] |
Звонкія 11 |
Глухія 15 |
|
[Б],[ г],[ з], [дз], [дж], [д],[ ж]. [б’],[ г’],[ з’], [дз’] |
[П],[ х],[ с], [ц], [п’],[ х’],[ с’], [ц’],[ [ ч],[ т],[ ш]. Няпарныя [к],[ ф], [к’],[ ф’] |
|
|
Цвёрдыя |
Мяккія |
Зацвярдзелыя 6 |
|
[Б],[ в],[ г],[д],[дз],[з],[ к], [л],[м],[н],[п],[с],[ т],[ф],[х] Заўсёды цвёрды [ў] |
[Б’],[в’],[г’],[дз’],[з’],[к’],[л’], [м’],[н’],[п’],[с’],[ц’],[ф’],[х’] Заўсёды мяккі [й] |
[Ж],[ш],[дж],[ч],[р],[ц] |
|
Шыпячыя 4 |
Свісцячыя 8 |
|
[Ж],[ш],[дж],[ч] |
[З],[с],[дз],[ц], [з’],[с’],[дз’],[ц’] |
22. ВЫМАЎЛЕННЕ І ПРАВАПІС ЗЫЧНЫХ
Моцная пазіцыя:
1. Перад галоснымі (стагі);
2. Перад санорнымі (многа);
3. Перад мяккімі звонкімі (збіць).
Слабая пазіцыя (патрабуецца праверка)
1. Звонкія на канцы слова:
грыб – грыбы;
2. Звонкія перад глухімі (аглушэнне): зубкі – зубок;
3. Глухія перад звонкімі (азванчэнне): касьба – касіць;
4. Свісцячыя перад шыпячымі: перапісчык – перапісаць;
5. Шыпячыя перад свісцячымі:
на печцы – печачка.
23. Правапіс мяккага знака і апострафа
|
Мяккі знак пішацца |
Мяккі знак не пішацца |
|
· Пасля [з’, с’, дз’, ц’, л’, н’] у канцы слова: боль, лось. · У сярэдзіне слова перад цвёрдымі зычнымі: касьба, Кузьма. · Пасля л’, н’ перад мяккімі зычнымі: аганькі. |
· У словах з падоўжанымі зычнымі л, н, с, з: палоззе, памяццю. · У сярэдзіне і ў канцы слоў пасля зацвярдзелых ж,ш,дж,ч,р, ц: мыш, дождж. · Пасля цвёрдых д, т: жолуд. · Пасля губных б, п, в, ф, м : сем, восем. |
|
Раздзяляльны мяккі знак |
Апостраф |
|
Пішацца пасля мяккіх зычных перад е, ё, ю, я, і: мільярд, мільён. |
Пішацца пасля прыставак і ў сярэдзіне слоў пасля цвёрдых зычных перад е, ё, ю, я, і: камп’ютар, вераб’і. !!!!!Пасля ў апостраф не пішацца.: здароўе. |
24.Правапіс д-дз, т-ц
|
Д, т |
Дз, ц |
|
1.Перад галоснымі а,о,у,ы,э: вада, добры, тэма. 2.У запазычаных словах: медыцына, гвардыя. 3.Прыставачнае д (у тым ліку і перад [в’]): падвесці, паднесці. |
1.Перад галоснымі е,ё,ю,я,і: цішыня, дзяўчына. 2.Перад мяккім знакам: шыць, моладзь. 3.Перад [в’], [м’]: дзве, цвёрды, Дзмітрый. 4.У некаторых запазычаных словах: цюльпан, цітр. 5.Перад суфіксамі -ін-, -ір-, -ік, -ёр, -еец, -ейск: бландзін, камандзір, індзеец.
|
Запомніць
|
Д |
ДЗ |
Т |
Ц |
|
гардэроб адэкалон дыскатэка дэсерт дэфект дэцыметр дэльфін |
дзюбель дзюдо дзюны бардзюр дзюшэс Дзвіна Дзям’ян |
аб’ектыў бюлетэнь ветэрынар атэстат тэраса вестыбюль тэмперамент |
эцюд цюнер мініяцюра цітр Мацвей уверцюра нацюрморт |
25. Правапіс у, ў
|
Ў пішацца |
У пішацца |
|
· Пасля галосных: прыехалі ўжо, воўна, ляцеў. · Калі двукоссе не знак прыпынку: фабрыка “Камунарка” ўступіла першынство. · Калі слова пішацца праз злучок і першая частка заканчваецца на галосную: паўночна-ўсходні. |
· Пасля зычных: будынак. · Пасля знакаў прыпынку: ехалі, учора вярнуліся. · Калі у пад націскам: аул. · У запазычаных словах на канцы: фрау, шоу. · У запазычаных словах на ум, ус: соус, кансіліум. · Ва ўласных назвах: на Украіне. |
26. Правапіс прыстаўных гукаў
|
В |
Г |
А, і |
|
1. У пачатку слова перад націскным галоснымі о, у : воблака, вуліца. 2. Пасля прыставак перад каранёвымі о,у: завоблачны. 3. У сярэдзіне некаторых слоў перад о, у: навобмацак, наводдаль, Лявон, паводле, каравул, Навум, павук. 4. У словах вока, востры, вакол і вытворных ад іх. |
У словах гэты, гэтак, гэтулькі, гэй, го, га, адгэтуль, пагэтуль, Ганна. |
1. Перад л, р , калі словы са збегам зычных : А) пачынаюць сказ: Іржуць коні. Б) стаяць пасля слова, якое заканчваецца на зычны: білет ільготны. В) стаяць пасля знака прыпынку: хлеб пшанічны, аржаны.
2. Перад м - у любым становішчы.
|
|
Не пішацца ў пачатку імён, прозвішчаў, геаграфічных назваў і іншамоўных слоў перад о, у: Осіп, Орша, ордэн, урна.
Выключэнні: Вольга, Вогненная зямля. |
|
1.Калі папярэдняе слова заканчваецца на галосны, то перад збегам зычных на л, р літары і, а не пішуцца: поле ржаное. 2. Пасля прыставак і першай часткі складаных слоў, якія заканчваюцца на галосную, прыстаўныя і, а не пішуцца: заржавець, прымчацца. |
27. Фанетычны разбор слова
1. Падзяліць слова на склады, паставіць націск.
2. Ахарактарызаваць усе гукі:
Галосны : націскны, ненаціскны;
Зычныя: цвёрды, мяккі, зацвярдзелы; шумны (звонкі ці глухі) , санорны; свісцячы ці шыпячы.
3. Падлічыць колькасць літар і гукаў.
28. Спосабы тлумачэння лексічнага значэння слоў.
1) Апісанне.
2) Падбор аднакаранёвых слоў.
3) Падбор сінонімаў.
4) Тлумачэнне частак слоў ( для складаных слоў).
5) Пераклад на рускую мову.