Цікава ведаць
МОЎНЫЯ РЭКОРДЫ
Рашэнне аб увядзенні Міжнароднага дня роднай мовы было прынята Генеральнай канферэнцыяй ЮНЕСКА 17 лістапада 1999 г. па просьбе краіны Бангладэш. А 21 лютага 2000 г. ва ўсім свеце свята, мэтай якога стала садзейнічанне моўнай і культурнай разнастайнасці і шматмоўю, было адзначана ўпершыню.
Прапануем падборку цікавых моўных і літаратурных фактаў, некаторыя з якіх зафіксаваны ў Кнізе рэкордаў Гінэса.
Самая вялікая колькасць моў сканцэнтравана ў Папуа-Новай Гвінеі, што тлумачыцца багаццем ізаляваных далін. Гэтыя мовы складаюць прыкладна 10% ад усіх моў, што існуюць у свеце.
Самымі складанымі мовамі лічацца:
- мова паўночнаамерыканскіх індзейцаў чыпева, у якой існуе каля 6 тыс. дзеяслоўных формаў;
- мова абарыгенаў Паўночнай Амерыкі хайда, у якой выкарыстоўваецца 70 прэфіксаў;
- табасаранская мова (Рэспубліка Дагестан), у якой існуе 48 склонаў назоўнікаў;
- мова эскімосаў, якая мае 63 формы цяперашняга часу, а простыя назоўнікі ў гэтай мове маюць 252 флексіі.
Самы ранні ўзор алфавітнага пісьма быў знойдзены ва Угарыце (цяпер Рас-Шарма, Сірыя). Ён датуецца прыблізна 1450 г. да н. э. і мае выгляд глінянай таблічкі з нанесенымі на яе 32 клінавіднымі літарамі.
Самы доўгі алфавіт - 72 літары - у кхмерскай мове, якая з'яўляецца дзяржаўнай мовай Камбоджы. Па дадзеных даследчыка Ю. Гаргоніева, у кхмерскай мове налічваецца 29 галосных фанем, частка з якіх прадстаўлена дыфтонгамі.
Самы кароткі алфавіт - у мове ратакас з вострава Бугенвіль, які ўваходзіць у склад Папуа-Новай Гвінеі. Алфавіт складаецца з 12 літар (а, е, §, і, к, о, р, г, $, і, ы, у), якія выкарыстоўваюцца для перадачы 11 гукаў (літары t і s абазначаюць фанему <t>).
Самая старажытная літара о засталася нязменнай, такі ж выгляд яна мела ў фінікійскім алфавіце (каля 1300 г. да н. э.). У наш час ёю карыстаюцца 65 алфавітаў.
Самая вялікая колькасць зычных гукаў -84 (з іх чатыры выкарыстоўваліся толькі ў запазычаных словах) - зафіксавана ў вымерлай у 1992 г. убыхскай мове, якая адносіцца да абхаза-адыгскай сям'і.
Найменшая колькасць зычных гукаў -шэсць - ва ўзгаданай вышэй мове ратакас.
Самая вялікая колькасць галосных літар -55 - налічваецца ў мове народа седанг (цэнтральная частка В'етнама). Найменшая - у абхазскай мове, у якой ёсць толькі дзве галосныя, якія абазначаюць тры фанемы.
У англійскай мове ёсць слова, якое складаецца толькі з галосных літар, - еиоиае (абазначае музычны тэрмін). У эстонскім слове іаааагпе (край лёду) запар ідуць чатыры аднолькавыя галосныя. Назва адной з індзейскіх моў у бразільскім штаце Пары складаецца з сямі галосных літар - ыоіаыаі. У англійскім слове latchstring - шэсць паслядоўных зычных, а ў грузінскім гвпртсквнuс - восем, якія вымаўляюцца асобна.
Самы вялікі слоўнік - саракатомны слоўнік кітайскай мовы "Чжунвэнь дацзідзянь", які змяшчае 49 905 іерогліфаў. Да рэкардсмена прыбліжаны "Deutsches worterbuch", пачаты Якавам і Вільгельмам Грым у 1854 г., а завершаны ў 1971 г. Слоўнік, аб'ём якога склаў 34 519 старонак, быў выдадзены ў 33 тамах. Самым вялікім слоўнікам англійскай мовы з'яўляецца 20-томны "Тhе Охfогd Еnglish Dictіопагу" (21 728 старонак).
Самы вялікі слоўнікавы запас мае англійская мова - каля 490 тыс. слоў і 300 тыс. тэхнічных тэрмінаў. Гэта больш, чым у якой-небудзь іншай мове, але малаверагодна, што чалавек, які размаўляе на англійскай мове. ужывае больш за 60 тыс. слоў. Нават тыя, хто прайшоў поўны 16-гадовы адукацыйны курс выкарыстоўваюць прыкладна 5 тыс. слоў у маўленні і да 10 тыс. слоў пры пісьме. Напрыклад, у творах Уільяма Шэкспіра налічваецца каля 33 тыс. слоў.
Самым старажытным друкаваным творам з'яўляецца скрутак Дхарані, ці сутра. Тэкст адціснуты з драўляных клішэ. Скрутак быў знойдзены 14 кастрычніка 1966 г. у падмурку пагады Пуьгукса ў паўднёвакарэйскім горадзе Кенджу. Навукоўцамі было высветлена, што сутра была аддрукавана не пазней за 704 г. н. э.