Займальныя красворды
Правапіс слоў з літарай ў
1. Чалавек, які лятае ў космас.
2. Памяшканне, прызначанае для чытання лекцый, дакладаў.
3. Агульнапрызнаны ўплыў, заслужаны давер, якімі карыстаецца якая-небудзь асоба.
4. Званне, якое прысуджаецца за выдатныя заслугі ў развіцці народнай гаспадаркі, навукі, мастацтва.
5. Афіцыйны прыём у высокапастаўленай асобы.
6. Вялікае надмагільнае збудаванне, грабніца.
7. Публічны продаж, пры якім маёмасць набываецца тым, хто дае за яе найбольшую суму.
8. Уласны подпіс.
9. Аптэчны работнік, які мае спецыяльную адукацыю.
10.Кароткі перапынак.
11.Паўднёвае вечназялёнае дрэва з прадаўгаватымі пахучымі лістамі.
12.Яшчар, які даўно вымер.
Адказы. 1. Касманаўт. 2. Аўдыторыя. 3. Аўтарытэт. 4. Лаўрэат. 5. Аўдыенцыя. 6. Маўзалей. 7. Аўкцыён. 8. Аўтограф. 9. Фармацэўт. 10. Паўза. 11. Лаўр. 12. Дыназаўр.
Правапіс слоў з літрай у
1. Самая буйная афрыканская птушка атрада бегуноў з прыгожым апярэннем.
2. Шкляная пасудзіна з вадой для рыб.
3. Кожны асобна ўзяты арганізм, асобны чалавек сярод іншых людзей.
4. Рухомая перакладзіна для адкрывання і закрывання шляху на чыгуначных пераездах і заставах.
5. Загадчык, супрацоўнік архіва.
6. Службовая асоба, якая афармляе розныя юрыдычныя дакументы.
7. Тоўстая цвёрдая тканіна, пакрытая непрамакальным саставам, якая скарыстоўваецца для засцілання падлогі.
8. Нарада ўрачоў для вызначэння характару захворвання і спосабу яго лячэння.
Адказы.1. Страус. 2. Акварыум. 3. Індывідуум. 4. Шлагбаум. 5. Архіварыус. 6. Натарыус.
7. Лінолеум. 8. Кансіліум.
Правапіс о, э, а ў запазычаных словах
1. Электронная вылічальная машына.
2. Спецыяліст па кіраўніцтву вытворчасцю, працай прадпрыемства, кампаніі.
3. Чалавек, які вельмі добра ўмее нешта рабіць.
4. Адтуліна ў гары, праз якую выцякае лава вулкана.
5. Дакумент на атрыманне, выдачу чаго-небудзь.
6. Прыстасаванне для друку на ЭВМ.
7. Сукупнасць асабістых рыс чалавека.
8. Прафесія чалавека, які вядзе ўлік грашовых сродкаў.
Адказы. 1. Камп’ютар. 2. Мененджар. 3. Майстар. 4. Кратар. 5. Ордар. 6. Прынтар. 7. Характар. 8. Бухгалтар.