Карткі для завучвання
1. Адзенне. Агульныя паняцці
|
одежда |
адзенне, вопратка |
|
нижнее бельё |
бялізна |
|
обувь |
абутак |
|
молния |
маланка |
|
пуговица |
гузік |
|
булавка |
засцежка, шпілька |
|
крючёк (петелька) |
гаплік, гафтачка |
|
шов |
шво |
|
рукав |
рукаў, рукаво |
|
карман |
кішэнь, кішэня |
|
воротник |
каўнер |
|
пола |
крысо, пала |
|
штанина |
калашына, штаніна |
|
подкладка |
падшыўка |
|
варежки |
рукавіцы |
|
перчатки |
пальчаткі |
|
гетры |
гетры |
|
гольфы |
гольфы |
|
колготы |
калготы |
|
чулки |
панчохі |
|
носки |
шкарпэткі |
2. Адзенне. Агульныя
паняцці
|
военная одежда |
вайсковая вопратка |
|
гражданская одежда |
цывільная вопратка |
|
одевать, надевать |
апранаць |
|
раздевать, снимать (одежду) |
распранаць |
|
утюжить |
прасаваць |
|
штопать |
цыраваць |
|
заплатка |
лапік, латка |
|
лохмотья |
лахманы, рызманы |
|
обноски (одежды) |
абноскі |
|
обноски (обуви) |
атопкі |
|
старьё |
старызна |
|
тряпьё |
анучы, рыззё |
|
ткань |
тканіна |
|
шёлк |
шоўк |
|
шерсть |
воўна |
|
хлопок |
бавоўна |
|
бархат |
аксаміт |
Заданні на замацаванне матэрыялу
1.Перакладзі на беларускую мову назоўнікі, вызнач род і скланенне.
Чулки, одежда, пуговица, карман, бельё, перчатки, штанина, воротник, рукав, шов.
2.Слоўнікавы дыктант.
Гетры, шкарпэткі, падшыўка, засцежка, адзенне, бялізна, пальчаткі, гафтачка, каўнер, рукаў, калашына, кішэня.
|
Слова |
Прыклад выкарыстання |
|
Адзенне / вопратка / адзежа (гутарк.) |
Сучасная моладзь надае шмат увагі сваёй вопратцы. |
|
Бялі́зна – сподняе адзенне |
Крамы з беларускай бялізнай можна часта сустрэць за мяжой. |
|
Абу́так (рус. обувь) |
Рамонт абутку можна сустрэць ці не на кожнай вуліцы. |
|
Мала́нка (рус. молния) / замок (гутарк.) |
Кофты на маланцы дужа зручныя: можна расшпіліцца, калі горача. |
|
Гу́зік (рус. пуговица). Звярніце ўвагу: выбухное г! |
Пятро так добра пад’еў у гасцях, што калі ўставаў з-за стала, з кашулі павылятала колькі гузікаў. |
|
За́сцежка / шпілька (рус. булавка) |
Накідка на Алене трымалася на адной засцежцы. |
|
Га́плік і га́фтачка / гафтка / гапка — маленечкія кручок і пяцелька, каб зашпільваць спадніцу, станік і г.д. |
Алесь ніколі не разумеў, як дзяўчаты зашпільваюць станік, трапляючы рукамі за спінаю гаплікам у гафтачку. |
|
Шво (рус. шов). Звярніце ўвагу: ніякі род! |
На фірмовых джынсах мусіць быць двайное, а тое і трайное шво. |
|
Рукаво / рукаў |
Нават няўзброеным вокам было відаць, што адно рукаво выйшла карацейшае за другое. |
|
Кішэ́нь / кішэня (рус. карман) |
На жаночай вопратцы часта робяць кішэні-падманкі – выключна для прыгажосці. |
|
Каўне́р (рус. воротник) |
Каб выглядаць маднейшым, ідучы ў горад, Андрусь падымаў каўнер свайго палітона. |
|
Крысо / пала́ |
З-пад крыса доўгага плашча выглядалі паношаныя шэрыя нагавіцы. |
|
Калашына́ / калашы́на / калоша / штаніна |
Цяпер у модзе вузкія калашыны. |
|
Капюшон |
У асенняй куртцы Арцёма вельмі зручна можна было адшпіліць капюшон на маланцы. |
|
Падшэ́ўка (рус. подкладка) |
Падшэўка пінжака была шаўковая і мела незвычайны малюнак. |
|
Тканіны: аксаміт (рус. бархат), шоўк, воўна / шэрсць, бавоўна (рус. хлопок), лён |
Даўней сукенкі з аксаміту маглі сабе дазволіць толькі шляхцянкі, а звычайныя паненкі насілі ўбранне з лёну. |
3. Верхняе адзенне
|
пальто |
паліто |
|
пальтишко |
палітончык |
|
шуба |
футра |
|
тулуп |
кажух |
|
полушубок |
паўкажушок |
|
ватник |
ватоўка |
|
спецовка |
спяцоўка |
|
телогрейка |
целагрэйка |
|
куртка |
куртка |
|
кожаная куртка |
скураная куртка |
|
кожанка |
скуранка |
|
плащ |
плашч |
|
гимнастерка |
гімнасцёрка |
|
шинель(ж.р.) |
шынель(м.р.) |
4. Жаночы гардэроб
|
платье |
сукенка |
|
юбка |
спадніца |
|
блуза |
блуза |
|
брючный костюм |
касцюм са штанамі |
|
кофта |
кофта |
|
сарафан |
сарафан |
|
кружева |
карункі |
|
передник, фартук |
фартух |
|
джемпер |
джэмпер |
|
бюстгалтер |
бюстгалтар, станік |
|
трусики |
трусікі, майточкі |
|
пижама |
піжама |
|
декольте |
дэкальтэ |
|
корсет |
гарсэт |
|
Слова |
Прыклад выкарыстання |
|
Калготкі |
Берасцейскія калготкі ў 140 den сагрэюць вас у любыя маразы! |
|
Панчоха, панчохі (ж. р., рус. чулки) |
Панчохі ў сетачку будуць модныя ва ўсе часы! |
|
Ста́нік / бюстгалтар |
Ганна была не ў стане расшпіліць станік. |
|
Кару́нкі (толькі мн. лік, рус. кружева) |
Карункі на бялізне дадаюць дзяўчыне пяшчотнасці і жаноцкасці. |
|
Майточкі / трусікі |
Дзявочыя майточкі з карункамі найбольш падабаюцца хлопцам. |
|
Разам станік і майточкі – бялі́зна |
Беларуская бялізна славіцца якасцю і натуральнасцю. |
|
Паліто / палітон |
На помніку Леніну ў Менску паліто зашпілена на жаночы бок. |
|
Абца́с (рус. каблук) |
Кажуць, невысокія людзі часта імкнуцца набываць абутак з высокімі абцасамі. |
|
Боты, боцікі, паўбоцікі з абцасамі |
Як гэта дзяўчаты ходзяць у боціках на 15-сантыметровых абцасах?! |
|
Ша́лік (рус. шарфик) |
Адэля хацела надзець шалік у дарогу, але чамусьці раптоўна ўзгадала Айседору Дункан. |
|
Сумачка / торбачка |
На прэм’еру “Пана Тадэвуша” ў Купалаўскім Васіліна прыйшла з залацістаю сумачкаю. |
|
Торба / сумка (вялікая) |
Студэнты курсаў “Мова Нанова” ведаюць, што з торбамі ад “Будзьмы” вельмі зручна хадзіць па садавіну і гародніну на Камароўку. |
|
Берэт |
На Зосі быў блакітны берэт, але яна не збіралася святкаваць Дзень дэсантніка і купацца ў фантане ля Опернага тэатра. |
|
Суке́нка |
Даўгая сукенка Яны вельмі пасавала да ўрачыстай атмасферы вечарыны. |
|
Кофта / кофтачка |
У ружовай кофтачцы Вераніка звычайна хадзіла на прэс-канферэнцыі. |
|
Пальча́ткі |
Каб фарбаваць плот, звычайна Марыся набывала ў аптэцы аднаразовыя хірургічныя пальчаткі. |
|
Ху́стка |
Мода ходзіць па коле – цяпер зноўку можна сустрэць дзяўчат у хустках. |
|
Ту́фель / туфлік (м.р.) |
Ева згубіла ту́флік – і зрабілася сапраўднаю Папялушкаю! |
|
Пантофлі (хатнія туфлі) |
Сёння я так і не вылезла з пантофляў і піжамы. |
|
Фу́тра (рус. 1. шуба; 2. мех) |
Шмат хто з паненак марыць пра прынца на белым кані, які падорыць ёй футра. |
|
Спадні́ца |
Сённяшнія дзяўчаты замест спадніцы, на жаль, звычайна носяць джынсы… |
|
Міні-спадні́чка |
Калі міні-спаднічка закароткая, то гэта можа выклікаць неадназначную рэакцыю ў мінакоў. |
5. Мужчынскі гардэроб
|
костюм |
касцюм |
|
штаны, брюки |
штаны, порткі , нагавіцы |
|
штанишки |
штонікі |
|
шорты |
шорты |
|
пиджак |
пінжак |
|
жилет |
камізэлька |
|
рубаха |
кашуля |
|
галстук |
гальштук |
|
бабочка |
бабачка , мятлік |
|
ремень |
рэмень, папруга, дзяга |
|
пряжка |
спражка |
|
подтяжки |
шлейкі |
|
комбинезон |
камбінезон |
|
подштанники |
споднікі |
|
майка |
майка |
|
трусы |
трусы |
|
тельняшка |
цяльняшка |
|
кальсоны |
кальсоны |
|
нашивка |
нашыўка |
|
свитер |
світар, швэдар |
|
Слова |
Прыклад выкарыстання |
|
Пінжа́к (хто-ніхто ўжывае таксама слова «марына́рка», наўпрост запазычанае з польскай мовы) |
На сустрэчу з гледачамі Яўген звычайна хадзіў у залацістым пінжаку. |
|
Камізэ́лька (бывае асобна ці ў касцюме-тройцы) |
Было спякотна, Генадзь зняў пінжак і застаўся ў кашулі з камізэлькаю. |
|
Нагаві́цы / порткі / штаны |
Дастаючы кацяня з-пад машыны, Рыгор запэцкаў нагавіцы. |
|
Ма́йткі (у сучасным жывым маўленні часцей сустракаецца націск на апошні склад – майткі́) / трусы |
Міхасёвы майткі ў чырвоныя бобачкі выклікалі нечуваны ажыятаж на пляжы. |
|
Боты (рус. сапоги), адз. л. бот. Ужываецца таксама ў агульным значэнні ‘абутак’. |
Высокія боты – верны памочнік кожнага рыбака. Гаспадыня заўсёды нервавалася, калі госці ў хаце не здымалі ботаў (у значэнні “абутак”). |
|
Чараві́кі (рус. башмаки, ботинки) |
Перад падарожжам Юрась выправіўся ў краму па новыя чаравікі. |
|
Шкарпэ́ткі, адз. лік шкарпэ́тка (рус. носок) |
Вядомая мужчынская праблема – знайсці дзве аднолькавыя шкарпэткі. |
|
Строй / убор (звычайна пра народны) |
На Купалле Мікола заўжды ўбіраўся ў свой вышываны строй. |
|
Гарнітур / касцюм |
Арганізатары мерапрыемства папярэдзілі ў запрашэнні, што паводле дрэс-коду патрабуецца строгі гарнітур. |
|
Спартовы касцюм |
Апошнім часам спартовыя касцюмы перасталі быць штодзённай вопраткай як у горадзе, так і ў вёсцы. |
|
Шапка |
Не спі ў шапку, беларус! |
|
Капялю́ш (рус. шляпа) |
Уся справа ў капелюшы! |
|
Брыль – саламяны капялюш |
А ці ведаеце вы, што слова «брыль» мае і іншыя значэнні – стрэшка над уваходам і казырок? |
|
Кашу́ля |
У летнюю спёку Антось любіў насіць кашулю навыпуск. |
|
Саколка / цішотка / майка / вышымайка (майка з арнаментам) |
Да 500-годдзя Аршанскай бітвы ў крамах з’явіліся юбілейныя саколкі. |
|
Швэ́дар / світар (слоўнікі падаюць толькі “світар”, але “швэдар” больш прыжыўся і распаўсюдзіўся ў жывой мове) |
Уладзімір Караткевіч зімою хадзіў у швэдрах, якія яму плялі шматлікія прыхільніцы. |
|
Рэ́мень / пояс / пас / папру́га / дзя́га |
Новыя штаны былі завялікія – давялося падперазацца рэменем. |
|
Гальштук |
Каб правільна завязаць гальштук, Янка знайшоў відэаінструкцыю ў сеціве. |
|
Мя́тлік / матылёк |
З нагоды свята Якуб надзеў мятлік замест звычайнага гальштука. |
6. Галаўныя ўборы
|
головной убор |
галаўны убор |
|
меховая шапка |
кучомка, футровая шапка |
|
ушанка |
аблавуха |
|
шляпа |
капялюш |
|
берет |
берэт |
|
кепка |
кепка, кепурка |
|
капюшон |
капюшон |
|
платок |
хустка |
|
косынка |
хусцінка |
|
вуаль, фата |
вэлюм |
7. Упрыгожанні і аксесуары
|
украшения |
упрыгожанні |
|
это вам идет |
гэта вам да твару |
|
брошь |
брош |
|
кулон |
кулон |
|
колье |
калье |
|
бриллиант |
брыльянт |
|
бусы |
пацеркі |
|
ожерелье |
каралі |
|
серьги |
завушніцы |
|
кольцо, перстень |
пярсцёнак |
|
брелок |
бірулька |
|
цепочка |
ланцужок |
|
браслет |
бранзалет |
|
янтарь |
бурштын |
|
алмаз |
дыямент |
|
очки |
акуляры |
|
бумажник |
папернік |
|
зонт |
парасон |
|
часы |
гадзіннік |
|
фонарик |
ліхтарык |
|
перочинный ножик |
сцізорык |
|
носовой платок |
насоўка |
|
спички |
запалкі |
|
зажигалка |
запальніца, запальнічка |
8. Абутак
|
ботинки |
чаравікі |
|
туфли |
туфлі |
|
сапоги |
боты |
|
сандалии |
сандалі |
|
босоножки |
басаножкі |
|
кроссовки |
красоўкі |
|
кеды |
кеды |
|
шлёпанцы |
пантофлі |
|
бутсы |
буцы |
|
валенки |
валёнкі |
|
калоши |
галошы |
|
тапочки |
тапачкі |
|
кожаные |
скураныя |
|
резиновые |
гумовыя |
|
каблук |
абцас |
|
стелька |
вусцілка |
|
подошва |
падэшва |
Заданні на замацаванне матэрыялу
1. 1. З дадзеных
літар складзіце 10 слоў.
- А К Ў К Р О А С
- О Т Б
- В А І К Ч А Р
- Л А Д Н Я С А
- Ж І Б С А А О К Н
- Ф Л Т Е Ь У
- Л Т Б А К Е А
- Д Е К
2. 2. Утварыце словазлучэнні з дадзеных слоў (не змяняйце грамматычную форму): 1 слова — від абудку, а 2 слова — яго характарыстыка (адказ даецца для прыкладу).
Узор: Красоўкі спартыўныя (1 Б).
А) зімовыя; Б) спартыўныя; В) лодачкі; Г) зручныя; Д) святочныя; Е) паўсядзённыя; Ж) модныя; З) на шнурках.
- Красоўкі
- Боты
- Балеткі
- Туфлі
- Сандалі
- Чаравікі
- Кеды
- Басаножкі
3. 3. Тып абутку залежыць ад сезона. Які абутак вы носіце ў зімку? А летам? Размяркуйце словы па катэгорыях.
Балеткі Туфлі Сандалі Чаравікі Боты Красоўкі Кеды Басаножкі
Лета
Вясна
Восень
Зіма
Назвы адзення ў беларускіх прыказках і прымаўках
Пазнаюць нашу дачку і ў андарачку!
Вялікі пан – падраны жупан
(мужчынскае і жаночае адзенне заможнага насельніцтва Беларусі ў XVI-XIX стст.).
Гэткія паны – па тры ў штаны.
Сем паноў, двое штаноў; хто раней устаў, той штаны ўзяў.
Не ў свае штаны не ўбірайся.
Гаспадарку весці – не штанамі трэсці.
Латана світка не загана.
Тая світа, ды налева пашыта.
З жабрака сарочкі не здзярэш.
Хоць у адной сарочцы, абы па любові.
Нітка да ніткі – беднаму сарочка.
Хто свята пытае, той сарочкі латае.
За “дзякуй” футра не справіш.
Каб не ежка ды не адзежка, дык была б грошай поўна дзежка.
Не адзежа робіць чалавека, а чалавек адзежу.
Хоць малы, вялікаму лапці падпляце.
За пераборы – лапці ды аборы (матузкі ў лапцях).
Антось ды Тадора – што лапаць ды абора.
Чорт сем пар лапцяў стаптаў, пакуль гэткую пару
дабраў.
Балі ды гулі ў лапці абулі.
Гулі не аднаго ў лапці абулі.
Выйсці хоць і за лапаць, абы не плакаць.
Як з пана пан, то аддасць валы, а як з мужыка пан, то здзярэ пасталы (абутак з суцэльнага кавалка скуры).
Усе мае зборы – пасталы і аборы.
Рэчкі не праплыў, а панчохі ўжо сушыць.
На назе бот рыпіць, а ў гаршку трасца кіпіць.
Боты новыя, а пяты голыя.
Не Бог пашыў боты – шаўцовай работы.
Няма тае хусты, каб завязаць людзям вусны.
Зверху шоўкавыя хусткі, а ў галаве пусткі.
Не па Хомку шапка.
Абяцаная шапка вушэй не грэе.
Як не грэе дух, то не сагрэе і кажух.
Калі ў кепскім кажусе, не садзіся на куце.
Не ўзяўшы на душу, не хадзіць у кунтушу (верхняе доўгае мужчынскае адзенне ў заможных беларусаў).
Пазнаюць нашу дачку і ў андарачку (даўгая жаночая ваўняная спадніца ў клетку ці палоску).
Свая сярмяжка нікому не цяжка.
Бліжэйшая кашуля, чым сярмяга.
Гулі, гулі, аж няма кашулі.
Хоць нагавіцы застаўлю, а на сваім пастаўлю.