МАРФЕМІКА
1. Канчатак
|
Як абазнач |
Дзе знаходзіцца |
Нулявы канчатак |
Няма канчатка |
|
|
У канцы слова |
1. Назоўнікі м.р. 2 скл.(дом); 2. Назоўнікі ж.р. 3 скл.(мыш); 3. Дзеясловы прошл. ч. м.р. (мыў). |
1. нескланяльныя назоўнікі (дэпо,метро); 2. прыслоўі (хутка, побач); 3. дзеясловы ў пачатковай форме (ісці, несці); 4. дзеепрыслоўі (ідучы, несучы). |
2. Марфемы
|
Частка слова |
Абазначэнне |
Месцазнаход-жанне |
Функцыя |
|
Канчатак |
|
У канцы слова |
Утварае формы слова |
|
Корань |
|
Асноўная частка |
Змяшчае лексічнае значэнне слова |
|
Прыстаўка |
|
Перад коранем |
Утварае новыя словы і формы слова |
|
Суфікс |
|
Пасля кораня |
Утварае новыя словы і формы слова |
|
Постфікс |
|
Пасля суф. ці канчатка |
Утварае новыя словы і формы слова |
3. Марфемны разбор слова
1. Вызначыць часціну мовы.
2. Адзначыць, зменнае ці нязменнае слова.
3. Абазначыць канчатак.
4. Абазначыць аснову слова.
5. Знайсці корань у слове, падабраўшы роднасныя.
6. Абазначыць прыстаўку, суфікс, постфікс.
4. Правапіс прыставак, якія заканчваюцца на зычны
|
Прыстаўка на з |
Прыстаўка на с |
Прыстаўкі на б, д |
|
Перад звонкімі зычнымі: раздаць, узрушыць, безвыніковы. |
Перад глухімі зычнымі: бясплатна, усхваляваць, раскласці. |
Нязменна, незалежна ад вымаўлення: адсекчы, абгрысці, надпісаць. |
Запомніць!!!! Калі прыстаўка заканчваецца на з, с, б, д, а корань пачынаецца з іх , то адбываецца падваенне літар: аббегчы, аддаць, бясспрэчна, раззлавацца, раззбраенне, рассаднік (хваробы).
АЛЕ ЗАПОМНІЦЬ!!!! Расада, расаднік (месца для вырошчавання расады), расол, расольнік, ростань.
5. Правапіс і, ы,й пасля прыставак
|
Й |
|
|
Ы |
|
|
І |
|
6.
Спосабы словаўтварэння
|
Спосаб |
Характарыстыка |
Прыклады |
|
· Прыставачны |
Словаўтваральная аснова +прыстаўка |
Лясок →пералесак Касіць →скасіць |
|
· Суфіксальны |
Словаўтваральная аснова+ суфікс |
Лес →ляснік |
|
· Прыставачна-суфіксальны |
Словаўтваральная аснова+ прыстаўка і суфікс |
Гара →узгорак Бераг →прыбярэжны |
|
· Бяссуфіксны |
Ад словаўтваральнай асновы без далучэння марфем ( можа скарачацца аснова; можа адбывацца чаргаванне зычных) |
Стукаць →стук Сухі →суш |
|
· Складанне |
Аб’яднанне 2 ці болей асноў, слоў, частак слоў |
Цёмныя валасы→цёмнавалосы Рэспубліка Беларусь→РБ |
|
· Складана-суфіксальны |
Аб’яднанне 2 асноў + суфікс |
Зерне + драбіць+ лк = зернедрабілка |
7. Складанне
|
Складаныя словы ( з 2 слоў) |
Складанаскарочаныя словы( з частак слоў) |
|
· З 2 утваральных асноў з дапамогай злучальнай галоснай а, о, е, я: чарнавалосы |
· З частак слоў: універмаг
|
|
· З 2 слоў: вечназялёны |
· З часткі першага і ўсяго другога Педінстытут |
|
· Складанне асноў + суфікс: Шматпавярховы |
· З пачатковых літар ці гукаў РБ, СШ№19 |
|
· Паўтор слоў, слоў-сінонімаў Жылі-былі, даўным-даўно |
· З часткі слова і пачатковых літар БелСЭ |
8.
Правапіс складаных слоў
|
А |
О |
Э |
Часткі |
Часткі |
|
Націск на першы склад другой часкі |
Націск НЕ на першы склад другой частцы |
Незалежна ад націску |
Што-, фота-, мота-, свое-, слова- |
Поў- пад націскам, паў – не пад націскам. |
|
чарнавокі |
чорнавалосы |
Рэдказубы Выкл. шаснаццаць шасцісоты і вытв. |
Выкл. фатаграфія, фатограф, матавоз, матацыкл |
Поўнач паўгоддзе |
9.
Сістэма часцін мовы
|
САМАСТОЙНЫЯ |
СЛУЖБОВЫЯ |
АСОБАЯ |
|
|
іменныя: назоўнік прыметнік займеннік лічэбнік |
іншыя: дзеяслоў прыслоўе |
злучнік прыназоўнік часціца |
выклічнік |
10.
Назоўнік як часціна мовы
|
Абазначае: прадметы; асобы і жывыя істоты; з’явы прыроды; падзеі; уласцівасці; абстрактныя паняцці; дзеянні. |
Адказвае на пытанні ХТО? ШТО? |
Мае род; Змяняецца па ліках і склонах. |
Пачатковая форма: адз. лік назоўны склон |
Сінтаксічная роля: любы член сказа.
|
11.
Лексіка-граматычныя разрады назоўнікаў
|
Агульныя назоўнікі |
Уласныя назоўнікі |
|
|
12.
|
Адушаўлённыя |
Неадушаўлённыя |
|
Мн. Лік Р.скл. = В.скл. |
Мн. Лік Н.скл. = В.скл. |
|
Абазначаюць назвы людзей, птушак, жывёл, рыб, насякомых, міфічных істот, цацак. |
Абазначаюць назвы раслін, рэчаў, прылад, пачуццяў, з’яў прыроды, падзей. |
|
Асабовыя: па сацыяльнай і нацыянальнай прыналежнасці; па роду дзейнасці і прафесіі; па роднасці і сваяцтву; па розных якасцях. |
|
|
Адушаўлёныя назоўнікі ХТО? |
Неадушаўлёныя назоўнікі ШТО? |
|
1. фантастычныя і міфічныя істоты: лясун, чорт |
1. істоты, аб’яднаныя ў групы: народ, група, рой. |
|
2. назвы дзіцячых цацак:лялька, неваляшка, ліска. |
2. назвы мікраарганізмаў: вірус, бацыла. |
|
3. шахматныя і картачныя фігуры: кароль, ферзь, туз. |
3. словы: зародак, эмбрыён, лічынка. |
|
4. назвы страў: карп, лешч. |
4. Пайсці ў салдаты, узвесці ў генералы |
|
5. словы: нябожчык, тапелец, робат |
5. Слова: труп |
13.
|
Канкрэтныя |
Абстрактыя |
|
1.Абазначаюць прадметы і з’явы, якія ўспрымаюцца органамі пачуццяў: - адзінкавыя прадметы; - з’явы прыроды; - часавыя адзінкі; - мера і вагі; - дзеянні; - людзі; - геаграфічныя паняцці; - прадпрыемствы; - творы і інш. |
1.Абазначаюць: - разумовыя паняцці, - пачуцці - якасці і ўласцівасці, - фізічныя і псіхічныя адчуванні. - навуковыя паняцці. |
|
2.Змяняюцца па ліках. |
2.Большасць ужываюцца ў форме адзіночнага ліку. |
|
3.Ужываюцца з колькаснымі лічэбнікамі (два, тры. І г.д.): два сшыткі |
3.Спалучаюцца са словамі многа, шмат, мала, трохі: шмат дабрыні |
14. Рэчыўныя назоўнікі:
· Матэрыялы (цэмент, асфальт);
· Назвы хімічных элементаў ( вуглярод, сера..);
· Лякарствы (аспірын, валідол..);
· Карысныя выкапні (торф, вуаль, жалеза..);
· Прадукты харчавання (масла, соль, цукар..);
· Тканіны (шоўк, паркаль..);
· Сельскагаспадарчыя культуры, расліны (авес, бульба, мята).
Рэчыўныя назоўнікі спалучаюцца з адзінкамі вымярэння( метр, кілаграм…), са словамі многа, мала, шмат, гэтулькі і інш.
Часцей за ўсё ўжываюцца толькі ў адзіночным ліку( цукар, вадарод) або толькі ў множным ліку ( чарніцы, крупы…)
15.Зборныя назоўнікі
|
Абазначаюць |
Маюць уласцівасці |
|
1. Сукупнасць людзей: настаўніцтва, студэнцтва, дваранства. 2. Сукупнасць жывых істот: звяр’ё, птаства. 3. Сукупнасць аднародных прадметаў: ельнік, галлё, бярэзнік. |
1. Маюць форму толькі адзіночнага ліку. 2. Не ўжываюцца з лічэбнікамі адзін, два і г.д. |
16. Род нескланяльных назоўнікаў іншамоўнага паходжання:
· Да мужчынскага роду адносяцца адушаўл. наз.( назвы асоб муж. полу, назвы жывых істот), акрамя:
· Слоў-выключэнняў:
цэцэ(муха) – ж.р., івасі (рыба) – ж.р.;
- Слова калібры – і м.р., і ж.р.;
· Да ніякага роду адносяцца неадуш. наз., акрамя:
· Слоў-выключэнняў жаночага роду: авеню (вуліца), кальрабі (капуста), браколі (капуста), цунамі (хваля), салямі (каўбаса); назваў моў: хіндзі, пушту, урду, фіджы, бенгалі, сіндхлі, непалі.
· Слоў-выключэнняў мужчынскага роду: карт-блаш, гран-пры (узнагарода), бры (сыр), сулугуні (сыр), сірока (вецер), тарнада (вецер);
· Слова пенальці – і м.р. і ж.р.;
· Да жаночага роду належаць назоўнікі , якія абазначаюць асоб жаночага полу: мадам, міс, місіс, пані, фрау, фрэйлін.
17. Лік
назоўнікаў
|
Адзіночналікавыя |
Множналікавыя |
|
1. Уласныя назвы: Беларусь, Максім, Нарач 2. Абстрактныя назоўнікі: радасць, сумленне, блакіт 3. Зборныя назоўнікі: моладзь, збожжа 4. Рэчыўныя назоўнікі: квас, капуста, руда, нафта. 5. Напрамкі свету: поўнач, усход, захад, поўдзень 6. Назвы навуковых вучэнняў, мастацкіх і грамадскіх плыняў: дарвінізм, рэалізм, шавінізм
! бяліла, чарніла ! |
1. Парныя і непадзельныя прадметы: акуляры, дзверы, мемуары 2. Гульні, народныя звычаі, некаторыя дзеянні: паводзіны, хованкі, дажынкі 3. Прамежкі часу і стан прыроды: суткі, канікулы, прыцемкі, замаразкі 4. Геаграфічныя назвы (назоўнікі ў форме мн. ліку): Смалявічы, Пінкавічы, Баранавічы 5. Спецыяльныя тэрміны, утвораныя ад прыметнікаў: азімыя, цытрусавыя 6. Некаторыя прадукты вытворчасці: макароны, кансервы, духі, крупы, дрожджы 7. Грамадскія працэсы, дзеянні: выбары, заручыны, агледзіны ! грудзі, каноплі ! |
18. Канчаткі назоўнікаў адзіночнага ліку 1-га скланення
давальны і месны
склон
|
аснова на цвёрды |
аснова на мяккі |
аснова на зацв. |
аснова на г,к,х (ЧАРГАВАННІ) |
|
-е бярозе, тайзе. |
-і зямлі, песні, кашулі. |
-ы хмары, нары. |
-е г//з ( тайзе); -е х//с (страсе); -э к//ц( рацэ, руцэ); -ы к//ц (лодцы, шапцы) |
19. Правапіс канчаткаў назоўнікаў 2-га скланення ў месным склоне
|
Аснова |
Асабовыя |
Неасабовыя |
||
|
Канчатак |
Прыклад |
Канчатак |
Прыклад |
|
|
На цвёрды |
-е |
Аб браце, аб Максіме, але пры дзеду |
-е |
+ г, х, якія чаргуюцца: на небе, на гаросе |
|
На зацвярдзелы |
-у |
Аб камандзіру |
-ы |
На сонцы |
|
На мяккі |
-ю |
Аб герою, пры вучню |
-і |
На кані, у жыцці |
|
На г, к, х |
-у |
Аб пастуху |
-у |
Калі няма чаргавання: у пяску, на азярку |
20. Канчаткі назоўнікаў 2 скланення ў родным склоне
|
–а, -я |
–у, -ю |
|
1.Усе назоўнікі ніякага роду: возера, збожжа, галля, зерня. 2. Усе назвы жывых істот: вожыка, бусла, вераб’я, лася. 3. Назвы канкрэтных прадметаў: дома, крана, дня, аўтамабіля. 4. Назвы органаў, частак цела: зуба, калена, локця, хобата; але: твару. 5. Назвы розных мер: міліметра, гектара, грама, літра. 6. Назвы месяцаў, дзён тыдня, грашовых і іншых адзінак: лютага, аўторка, сантыметра, ома, снежня, рубля. 7. Навуковыя і тэхнічныя тэрміны: дзейніка, катэта, сінуса, артыкля, але: тэксту, ліку, склону, роду, націску. 8. Назвы грамадскіх арганізацый, устаноў: камітэта, завода, ліцэя, клуба. 9. Назвы танцаў, розных гульняў: факстрота, футбола, спідвея, вальса. |
1. Назвы абстрактных паняццяў: гонару, запавету, жалю, болю. 2. Назвы розных працэсаў, стану: раз’езду, холаду, спакою. 3. Назвы прасторавых паняццяў: абсягу, краявіду, краю, лесу, верху. 4. Назвы грамадскіх фармацый, плыняў, навуковых тэорый: феадалізму, атэізму, рэалізму. 5. Назвы захворванняў: грыпу, інсульту, рэўматызму. 6. Назвы розных рэчываў: перцу, алею, паркалю; але: хлеба, аўса, торта, пірага, каравая. 7. Зборныя назоўнікі: люду, саду, рою, рэвеню; але: табуна, статка, экіпажа, сквера. 8. Назвы прыродных з’яў: сіверу, дажджу, сухавею, інею. 9. Назвы часавых паняццяў: веку, перапынку, абеду, ранку. 10. Назвы розных грамадскіх падзей: кірмашу, фестывалю.
|
21. Канчаткі назоўнікаў адзіночнага ліку 3 скланення
|
Склон |
Аснова на зацвярдзелы |
Аснова на мяккі і цвёрды |
|
Родны, давальны і месны |
Ы – печы, мышы, цішы |
І – верфі, солі, восені |
|
Творны |
У – ноччу, глушшу, Свіслаччу |
Ю – меддзю, смеласцю, рунню |
Не падаўжаюцца б, п, м, р, ф, ў,
але пасля іх пішацца апостраф (акрамя ў): Об’ю, Сібір’ю, любоўю.
22. Правапіс канчаткаў назоўнікаў множнага ліку ў Р. скл.
|
1 скланенне |
2 скланенне |
3 скланенне |
|||
|
канчатак |
умова |
канчатак |
умова |
канчатак |
умова |
|
-аў (яў) |
Аснова на збег зычных (бітваў, вёснаў) |
-оў (ёў) |
Пад націскам (лугоў, гаёў) |
-эй (-ей) |
Пад націскам (мышэй, касцей) |
|
Нулявы |
Усе астатнія |
-аў (яў) |
Не пад націскам (хлопцаў, парогаў) |
-аў (-яў) |
Не пад націскам ( рэчаў, даляў) |
|
|
У назоўнікаў на -ня на канцы пішацца мяккі знак (яблынь, песень) |
Нулявы
|
Назоўнікі на –анін, -янін, -чанін, -ін, -ын (рымлянін – рымлян). Некаторыя з асновай на адзін зычны (сёл, дрэў) |
|
|
|
|
|
-ей, -эй, -ай |
Госці, коні, дзеці, лапці, грошы, вушы, плечы, вочы. |
|
|
Правапіс канчаткаў назоўнікаў множнага ліку ў Т. скл.
1. Для ўсіх тыпаў скланення - амі, -ямі, -мі.
2. Перад канчаткам –мі пішацца Ь.
3. Варыянт канчаткаў для некаторых слоў: вачыма, грашыма, дзвярыма.
23. Правапіс суфіксаў назоўнікаў
|
Суфіксы |
Асаблівасці правапісу |
Прыклады |
|
ак(ок)
ік(ык) |
Р.скл. – галосны выпадае
Р. скл. – галосны не выпадае |
замочак –замочка дворык - дворыка |
|
ачк ечк |
пасля цвёрд. і зацв. зычн. пасля мяккіх зычных |
Ніначка Васечка |
|
Мяккі знак перад –к, -чык |
пасля мяккіх зычных пасля л’ , н’
|
зямелька пальчык |
|
аньк еньк |
пішуцца з мяккім знакам |
рэчанька зязюленька |
24. Правапіс складаных назоўнікаў
|
Разам |
Праз злучок |
|
· Асновы звязаны злучальнай галоснай : лесавоз · Першая частка – аўта, мота, кіна, вела, авія, электра, скора, дарма, многа, мала, лёгка, цяжка і інш. Аўтабаза , авіяпошта |
· Асновы не звязаны злуч. галоснай: плашч-палатка · Складаныя прозвішчы і геаграфічныя назвы: Дунін-Марцінкевіч, Буда-Кашалёва |
25. Правапіс не( ня), ні з назоўнікамі
|
Разам |
Асобна |
|
· Калі без не(ня) не ўжываецца: нянавісць; · Можна падабраць сінонім без не: непрыяцель – вораг; |
· Калі ў сказе ёсць супрацьпастаўленне са злучнікамі а, але , або адмаўленне: Не доктар, а дрэвы лечыць. Голад не цётка. · Ні з назоўнікамі: Ні гуку, ні шолаху. |
26. Марфалагічны разбор назоўніка
1. Часціна мовы, агульнае значэнне.
2. Пачатковая форма (Н. скл., адз. лік).
3. Марфалагічныя прыметы:
Нязменныя: агульны ці ўласны, адушаўлёны (асабовы ці неасабовы) ці неадушаўлёны, канкрэтны ці абстрактны, зборны, рэчыўны;
Род, скланенне.
Зменныя: склон, лік.
4. Сінтаксічная роля.
27. Разрады прыметнікаў
|
Прыметнікі |
Якасныя |
Адносныя |
Прыналежныя |
|
Пытанні |
Які? Якая? Якое? Якія? |
Які? Якая? Якое? Якія? |
Чый? Чыя? Чыё? Чыі? |
|
Значэнне |
-Форма, памер і колер -Тэмпература -Смак і пах -Рысы характару, пачуцці -Знешнія, фізічныя і душэўныя ўласцівасці -Агульная ацэнка |
Прымета адносна: -матэрыялу і рэчыва -прасторы і месца -часу -меры, вагі, колькасці -дзеяння і прызначэння |
Прыналежнасць чалавеку, звярам і птушкам |
|
Асаблівасці |
-Прымета праяўляецца ў большай ці ў меншай ступені. -Магчымы паўторы прыметніка: добры-добры. -Спалучаюцца са словамі вельмі, надта, дужа. -Маюць формы ацэнкі. |
Не спалучаюцца са словамі вельмі, надта дужа. Не маюць формаў ступеняў параўнання і формаў ацэнкі. |
Утвараюцца: Ад наз. жаночага роду пры дапамозе суфіксаў --ін, ын. Ад назоўнікаў муж. роду пры дапамозе суфіксаў аў, яў, оў, ёў, ав, ов, ёв. |
28. Утварэнне прыналежных прыметнікаў
|
Суфіксы –аў, -еў, -оў, -ёў |
У прыналежных прыметніках, утвораных ад адушаўлёных назоўнікаў мужчынскага роду: бацька – бацькаў, Пеця – Пецеў. |
|
Суфіксы –ін, -ын |
У прыналежных прыметніках, утвораных ад адушаўлёных назоўнікаў жаночага роду: бабуля – бабулін, Наташа – Наташын, ластаўка- ластаўчын (к//ч), краўчыха – краўчышын (х//ш). |
|
Заўвага! |
Прыналежныя прыметнік, утвораныя ад уласных імён, пішуцца з вялікай літары: Марынка – Марынчын, Сяргей – Сяргееў. |
29. Ступені параўнання якасных
прыметнікаў
|
вышэйшая |
найвышэйшая |
||
|
простая |
складаная |
простая |
складаная |
|
Аснова прым. + эйш-(-ейш-): смачны – смачнейшы. |
больш, менш + прыметнік: больш вясёлы. |
най + простая форма вышэйшай ступені: найсмачнейшы. |
самы,найбольш, найменш + прыметнік: самы шчаслівы, найбольш вядомы. |
30. Правапіс суфіксаў у прыметніках
|
-нн- |
-н- |
|
1. аснова на н+ н: акно- аконны. |
1. суфікс –н- : летні. |
|
2. назоўнікі на –мя + -янн-: Імя – імянны, племя – племянны. Выкл. палымяны. |
2. суфіксы –ін-, -ын-: пчаліны. |
|
3.суфіксы –энн-, -енн-: страшэнны. |
3. суфіксы –ан-, -ян-: саламяны. |
Запомніць!!! Суфіксы –еньк-, -эньк-, -аньк-, -усеньк-, -юсеньк-
пішуцца заўсёды з мяккім знакам!
31. Правапіс прыметнікаў з суфіксамі –ск- і –к-
|
Аснова назоўнікаў на т, ч, ц, к +ск → цк |
Брат – брацкі |
|
Аснова назоўніка на д +ск → дск |
Горад – гарадскі |
|
Аснова назоўніка на с, ш + ск → ск |
Беларус беларускі |
|
Аснова назоўніка на з, ж, ш, г, х, к + ск → нязменна ( абазначаюць геаграфічныя назвы, народнасці) |
Латыш-латышскі Выкл. Рыга-рыжскі, Волга – волжскі, калмыцкі, турэцкі |
|
Аснова назоўнікаў на нь + ск → ньск (у назвах месяцаў і ў слове восень) |
Ліпень – ліпеньскі |
32. Правапіс складаных прыметнікаў
|
Разам |
Праз злучок |
|
1.Утвараюцца ад складаных назоўнікаў, якія пішуцца разам (вадалаз - вадалазны) |
1.Утвараюцца ад складаных назоўнікаў, якія пішуцца праз злучок (Давыд-Гарадок - давыд-гарадоцкі) |
|
2.Утвараюцца ад словазлучэнняў : А) наз. + лічэбнік (пяць паверхаў - пяціпавярховы); Б) наз. + прыметнік( у тым ліку і геаграфічных) ( іншая мова – іншамоўны, Ціхі акіян - ціхаакіянскі); В) прым. + прыслоўе (адказвае на пытанні як? дзе? куды? калі? ) (вечназялёны) |
2. Утвараюцца ад раўнапраўных слоў: А) ад 2 назоўнікаў (рускі і беларускі – руска-беларускі); Б) ад 2 прыметнікаў, можна ўставіць злучнік і: - абазначаюць колер ( светла-сіні); - смак (горка-салёны); -напрамкі свету (паўднёва-заходні); -геаграфічныя назвы з 1 часткай Усходне -, Заходне-, Паўночна-, Паўднёва (Заходне-Сібірская раўніна). |
33. Правапіс не(ня) з прыметнікамі
|
Разам |
Асобна |
|
1. Без не(ня) не ўжываюцца : (неабходны). |
1.Ёсць супрацьпастаўленне (не добры, а злы). |
|
2. Можна замяніць сінонімам без не (негаваркі – маўклівы) |
2.Са словамі далёка не, зусім не, нічуць не… |
34. Парадак марфалагічнага разбору прыметніка
1. Часціна мовы.
2. Пачатковая форма( Н. скл., адз. лік, м. р. ).
3. Разрад па значэнню( якасны, адносны, прыналежны).
4. Калі якасны – форма( поўная, кароткая).
5. Калі стаіць у ступені параўнання, то ў якой форме.
6. Лік, род, склон.
7. Роля ў сказе.
35. Лічэбнікі
|
Разрад |
Колькасныя (цэлы, дробавы, зборны) |
Парадкавыя |
|
Значэнне |
Лік, колькасць прадметаў |
Парадак прадмета пры лічэнні |
|
Пытанні |
Колькі? |
Які? Каторы? |
|
Роля ў сказе |
Любым членам сказа |
Азначэнне |
|
Змяненне |
Па склонах; адзін, два – па ліках і родах |
Па родах, ліках, склонах |
|
Связь у словазлуч. |
Н.(В) скл. – галоўнае сл. уск. скл. - залежн. сл. |
Залежн. сл. |
36. Скланенне і ўжыванне колькасных лічэбнікаў
|
Адзін (адна, адно, адны) |
- Адны – ужываецца з множналікавымі назоўнікамі ( адны суткі, адны вароты); - Скланяюцца як прыметнікі. |
|
Два (дзве – з наз. ж. роду), тры, чатыры |
-У Н скл. назоўнік ужываецца ў Н скл. мн.ліку: два браты, тры сястры, чатыры вуліцы. -У Т скл. заканчваюцца на –ма: двума, дзвюма, трыма, чатырма. |
|
5, 9-20, 30 |
-У Н скл. назоўнік ужываецца ў Р скл. мн.ліку: пяць лістоў, дваццаць вучняў. -У Т скл. пішацца -цц-: пяццю, пятнаццаццю. |
|
40, 100 |
Н, В – сорак, сто; Р, Д, Т. М – сарака, ста. |
|
Складаныя |
Пры скланенні мяняецца кожная частка: пяцідзесяці, пяццюдзесяццю. |
|
Састаўныя |
Пры скланенні мяняецца кожнае слова: трохсот трыццаці пяці; тромстам трыццаці пяці. |
37. Правапіс колькасных простых лічэбнікаў
|
Да 40 – на канцы (пяць, дзесяць) |
Ь |
Пасля 40 – у сярэдзіне (пяцьдзясят, шэсцьдзясят) |
|
Сем, восем |
ВЫКЛЮЧЭННЕ |
Семдзесят, восемдзесят |
|
11-20, 30 ( у сярэдзіне) (адзінаццаць, трынаццаць) |
-ЦЦ_ |
5, 9-20, 30 – у Творным склоне перад канчаткам (пяццю, чатырнаццаццю) |
|
у Н, В склонах у сярэдзіне адсутнічае. |
Ь у лічэбніку восем |
Восем ва УСКОСНЫХ склонах у сярэдзіне: васьмі, васьмю. |
38. Абазначэнне прыблізнай колькасці
|
1. Адваротны парадак слоў. |
Метраў тры. |
|
2. Словы больш, менш + як, за, чым + лічэбнік у В. скл. |
Больш за тры. |
|
3. Лічэбнік + пад, за у В.скл. каля, да у Р.скл. |
Гадоў пад сем, тыдняў каля трох. |
|
4. Спалучэнне двух лічэбнікаў. |
Два-тры дні |
39. Зборныя
лічэбнікі
|
Значэнне |
Колькасць як сукупнасць (як адно цэлае): абодва, абедзве, абое, двое, трое, чацвёра, пяцёра, шасцёра, сямёра, васьмёра, дзявяцера, дзясяцера. |
|
Утварэнне |
Пры дапамозе суфіксаў –ой-, -ёр-, прыстаўкі або-(абе-) |
|
Ужыванне |
· З назвамі асоб мужчынскага полу (трое вучняў); · З назвамі маладых істот (сямёра качанят); · З множналікавымі назоўнікамі ( двое нажніц); · З асабовымі займеннікамі мы, вы, яны (нас было трое); · З назоўнікамі дзеці, людзі, коні, гусі, свінні. |
|
Скланенне |
Як прыметнікі множнага ліку. |
40. Марфалагічны разбор лічэбніка
1. Часціна мовы.
2. Пачатковая форма(Н. скл.).
3. Разрад паводле значэння: колькасны( цэлы, дробавы, зборны) або парадкавы.
4. Разрад паводле складу: просты, складаны, састаўны.
5. Марфалагічныя прыметы: род (калі ёсць), лік(калі ёсць), склон.
6. Сінтаксічная роля.
41. Разрады займеннікаў
|
Разрад |
Пералік |
Значэнне |
Змяненне |
Роля ў сказе |
||||||||||||
|
асабовыя |
|
указываюць на асобу |
маюць лік; змяняюцца па склонах; у 3 асобе адз.ліку – па родах |
дзейнік, дапаўненне |
||||||||||||
|
зваротны |
сябе |
указывае на асобу, якая выконвае дзеянне. |
па склонах |
дапаўненне |
||||||||||||
|
прыналеж-ныя |
мой, твой, наш, ваш, свой, яго, яе, іх. |
указываюць на прыналежнасць прадмета |
па родах, ліках, склонах |
азначэнне |
||||||||||||
|
указальныя |
гэты, той, такі, гэтакі, столькі, гэтулькі |
указываюць на прадмет, прымету, колькасць |
усе па склонах; гэты, той, такі, гэтакі - па родах і ліках. |
азначэнне, акалічнасць |
||||||||||||
|
азначальныя |
сам, самы, увесь, усякі, усялякі, кожны, любы, іншы |
сам- указывае на асобу, якая ўтварае дзеянне самастойна; самы – паказвае на крайнюю мяжу дзеяння ці прадмета; увесь – паказвае на ахоп дзеяннем усяго прадмета; усякі, усялякі – разнастайны; кожны – усе без выключэння; любы – які заўгодна; іншы – не такі. |
па родах, ліках, склонах |
азначэнне, акалічнасць |
||||||||||||
|
пытальныя |
хто? што? які? чый? каторы? колькі? |
выражаюць пытанне пра прадмет, прымету, колькасць |
усе па склонах; які? чый? каторы? – па родах, ліках. |
усімі членамі сказа |
||||||||||||
|
адносныя |
хто, што, які, чый, каторы, колькі |
служаць для сувязі частак складаных сказаў |
усе па склонах; які, чый, каторы – па родах, ліках. |
усімі членамі сказа |
||||||||||||
|
няпэўныя |
нехта, нешта, нейкі, нечы, некаторы, некалькі, хтосьці, штосьці, якісьці, чыйсці, хто-небудзь, што-небудзь, які-небудзь, чый-небудзь, абы-хто, абы-што, абы-як, абы-чый |
указваюць на няпэўнасць асобы. прадмета, прыметы, колькасці |
усе па склонах; з часткамі які, чый, каторы – па родах, ліках. |
усімі членамі сказа |
||||||||||||
|
адмоўныя |
ніхто, нішто, ніякі, нічый |
указываюць на адсутнасць асобы, прадмета. прыметы, колькасці |
усе па склонах; з часткамі які, чый– па родах, ліках |
дзейнік, дапаўненне, азначэнне |
41. Асабовыя займеннікі, скланенне і правапіс
|
|
Адзіночны лік |
Множны лік |
|||||
|
Склон |
1 асоба |
2 асоба |
3 асоба |
3 асоба |
1 ас. |
2 ас. |
3 ас. |
|
Н. |
я |
ты |
ён, яно |
яна |
мы |
вы |
яны |
|
Р. |
мне |
цябе |
яго |
яе |
нас |
вас |
іх |
|
Д. |
мяне |
табе |
яму |
ёй |
нам |
вам |
ім |
|
В. |
мяне |
цябе |
яго |
яе |
нас |
вас |
іх |
|
Т. |
мной(ою) |
табой(ою) |
ім |
ёй (ёю) |
намі |
вамі |
імі |
|
М. |
(пры) мне |
(пры) табе |
(пры) ім |
(пры) ёй |
(пры) нас |
(пры) вас |
(пры) іх |
Запомніць: у займенніках 3 асобы пры іх спалучэнні з прыназоўнікамі
літара н не пішацца: у яго, да іх, з ім, перад ёй!!!!!!
43. Правапіс зваротнага займенніка сябе
|
Н. |
----- |
Запомніць!!!!!! |
|
Р. |
сябе |
1.Зваротны займеннік не мае формы назоўнага склону.
2.У Р. і В. склонах – сябе! У Д. і М. – сабе! |
|
Д. |
сабе |
|
|
В. |
сябе |
|
|
Т. |
сабой(ою) |
|
|
М. |
(пры) сабе |
44. Прыналежныя займеннікі, скланенне і правапіс
|
Н. |
мой, маё |
мая |
мае |
наш |
наша |
нашы |
|
Р. |
майго |
маёй |
маіх |
нашага |
нашай (ае) |
нашых |
|
Д. |
майму |
маёй |
маім |
нашаму |
нашай |
нашым |
|
В. |
як Н. ці Р. |
маю |
як Н. ці Р. |
як Н. ці Р. |
нашу |
як Н. ці Р. |
|
Т. |
маім |
маёй (ёю) |
маімі |
нашым |
нашай (аю) |
нашымі |
|
М. |
(у) маім |
(у) маёй |
(у) маіх |
(у) нашым |
(у) нашай |
(у) нашых |
Запомніць!!!! 1. У займенніках мой, твой, свой, маё, тваё, сваё ў Р. і Д. склонах адзіночнага ліку пішацца Й: майго, твайго, свайго, майму, твайму,свайму.
2. Займеннікі мае, твае, свае, нашы, вашы ў множным ліку маюць
анчаткі –е, -ы адпаведна.
3. Прыналежныя займеннікі яго, яе, іх не скланяюцца.
45. Азначальныя займеннікі
|
|
м. і н. р. |
ж.р. |
мн.л. |
м. і н. р. |
ж.р. |
мн.л. |
|
Н. |
сам /само |
сама |
самі |
самы/самае |
самая |
самыя |
|
Р. |
самога |
самой |
саміх |
самага |
самай(ае) |
самых |
|
Д. |
самому |
самой |
самім |
самаму |
самай |
самым |
|
В. |
як н. ці р. |
самую |
як н. ці р. |
як н. ці р. |
самую |
як н. ці р. |
|
Т. |
самім |
самой (ою) |
самімі |
самым |
самай (аю) |
самымі |
|
М. |
(у) самім |
(у) самой |
(у) саміх |
(у) самым |
(у) самай |
(у) самых |
Запомніць!!! Пры скланенні займенніка самы націск падае на аснову слова,
а пры скланенні сам – на канчатак.
46. Утварэнне і правапіс няпэўных займеннікаў
|
Разам |
Асобна |
|
1.З прыстаўкай не-: нехта, нешта, нечы, некаторы, нейкі. |
1.З прыстаўкай абы-: абы-хто, абы-што, абы-чый, абы-які. |
|
2.З постфіксам –сьці: хтосьці (хтось), штосьці (штось), якісьці, чыйсьці. |
2.З постфіксам –небудзь: хто-небудзь, што-небудзь, чый-небудзь. |
Запомніць!!! Постфікс –сьці(-сь) пішацца з мяккім знакам!
Выразы пішуцца асобна: абы пра што, абы з кім, абы ў каго і пад.
47. Марфалагічны разбор займеннікаў
· Часціна мовы.
· Пачатковая форма (Н. скл., адз. л., м.р.)
· Разрад па значэнню, асоба для асабовых.
· Склон, лік (калі ёсць), род(калі ёсць).
· Сінтаксічная роля ў сказе.