Птушкі

 

Карткі для завучвання

Птушкі

воробей

верабей

ласточка

ластаўка

аист

бусел

утка

качка

скворец

шпак

чибис

кнігаўка

цапля

чапля

грач

грак

журавль

журавель

кукушка

зязюля

тетерев

цецярук

глухарь

глушэц

снегирь

снягір

щегол

шчыгол

 

Гняздо чаплі знаходзіцца …  на балоце.

Гняздо бусла знаходзіцца …  на дрэве, на даху, на слупе.

Гняздо шпака знаходзіцца …  ў шпакоўні.

Гняздо лебедзя знаходзіцца … каля вады.

Гняздо ластаўкі знаходзіцца …  пад дахам.

Цікава ведаць

Птушкі Беларусі
   “ЖАВАРАНАК прылятае на праталіну, шпак — на прагаліну, жораў — з цяплом, ластаўка — з лістом”-, — так сцвярджаецца ў беларускай
прыказцы.
У ёй дакладна пазначаны найбольш характэрныя прыкметы часу, калі вяртаюцца да нас з выраю птушкі. Па іх паводзінах людзі меркавалі пра адметнасці прыродных з'яў: іх працягласць, інтэнсіўнасць разгортвання,
наступствы.
Асноўны занятак беларусаў — земляробства, вынікі якога цалкам залежаць ад прыродных умоў. Таму даводзілася пільна
прыглядацца да наваколля, аналізаваць, рабіць
высновы і занатоўваць іх у прыказках, песнях, казках, паданнях. I на птушак беларусы глядзелі не проста як на крылатых істот, а як на божых пасланцаў, бо яны існуюць у прасторы між небам і зямлёй.
     Першымі прылятаюць у родны край жаваранкі. Яшчэ ляжыць снег на схілах узгоркаў, у даліне, а з паднябесся льецца іх звонкая песня. Яны вітаюць вясну, сонца, родныя абшары. Працоўны люд натхняўся гэтай песняй. Для яго яна гучала як вестка, каб хутчэй заканчваў падрыхтоўку да вясенняй сяўбы. На свята, якое ладзіцца ў гонар вясны, — яно так і называецца Гуканне вясны — людзі песняй прасілі прыроду- матушку паскорыць прыход цёплай пары і звярталіся да нябесных вешчуноў:
Жавароначкі, прыляціце.
Цёпла ляцейка прынясіце!
Бо зімачка надаела,
Усе хлебушкі перасла.
Жаваранкі (у народзе маюць назву
жаўранкі, жаўрукі, жаваронкі) – пералетныя птушкі. Звычайна гняздуюцца на зямлі, жывуць у полі, лесе, на лузе. Два разы за сезон адкладваюць яйкі, харчуюцца насякомымі, насеннем раслін. На Беларусі водзяцца чатыры віды: палявы, песня якога часта суправаджае нас, лясны, рагаты (у яго на галаве тырчаць пярынкі). Жаўрук-чубаты (другое імя жаўрук- смяцюк) застаецца зімаваць і тады перасяляецца бліжэй да двароў, у вёскі і паселішчы.

    З нецярплівасцю чакаюць і шпакоў. Яны прылятаюць крыху пазней (у сакавіку — красавіку), але адчуваюць сябе гаспадарамі. Селяцца ў парках, садах, а таксама ў лесе, займаюць шпакоўні, дуплянкі, вольныя дуплы.
Першым каля шпакоўні з'яўляецца самец. Ён актыўна спявае, пакуль поруч не прысядзе самка.
Пасля ўпарадкавання гнязда яна наседжвае яйкі, а самец шукае корм для сям'і. Цяпер ён спявае толькі раніцай і ўвечары. Як
толькі выведуцца птушаняты, бацькі дбайна іх даглядаюць, носяць ім чарвякоў, насякомых і іх лічынкі.
А потым, недзе праз месяц, шпакі
збіраюцца ў чароды і ляцяць на лугі, выганы.
Перад адлётам у верасні вяртаюцца да гняздоўя (праўда, у канцы ліпеня робяць налеты на сады,
каб паласавацца чарэшнямі, вішнямі). Зімуюць у
Заходняй Еўропе, Афрыцы. Некаторыя чароды шпакоў застаюцца ў нас аж да замаразкаў.
      Канчаткова ўсталяванне вясны засведчвае прылёт ластавак. Вяртаюцца яны з Паўднёвай Азіі, Афрыкі ў канцы красавіка — маі, калі для іх ужо дастаткова ежы (харчуюцца насякомымі, якіх ловяць на ляту). Робяць дзве кладкі. Гарадскія ластаўкі, або варанкі, гняздуюцца калоніямі. Яны, як і чорныя свіргулі (стрыжы), прымацоўваюць свае гнёзды-кошыкі на фасадах
дамоў, пад балконамі і карнізамі. Вясковыя
ластаўкі цягнуцца да драўляных пабудоў і месца для гнязда выбіраюць пад страхой, на гарышчы або ў хляве ці гумне. Зімуюць у Паўднёвай Азіі, Цэнтральнай, нават Паўднёвай, Афрыцы, таму і адлятаюцьчародамі ў канцы жніўня — верасні.
      ПТУШКІ заўсёды спяваюць. Яны ўслаўляюць радасць быцця, сцвярджаюць хараство. Звычайна больш спеўны самец. (Так вызначана ў прыродзе. Яму даводзіцца дэманстраваць сваю моц, прыгажосць, адвагу,
каб мець права на працяг роду.) Ён прываблівае да сябе сяброўку, прапануе ёй прадоўжыць сумеснае існаванне. Станоўча ўздзейнічае і на людзей спеў
шпакоў, жаўрукоў, сініц. Выклікае цікавасць чырыканне вераб'ёў, варкатанне галубоў. Але найбольш кранальна атрымліваецца ў салаўя. Яго мілагучны пошчак, разнастайны і рулады, што выплываюць з кустоў, дзе гняздуецца
спявак-паўночнік, гучаць дзівоснай сімфоніяй. А ў рэальнасці гэта шэрая птушачка, зусімнепрыкметная ўдзень. Прага жыць, множыцца пабуджае салаўя складаць такія мелодыі.

    Спеў птушак бывае размоўным, пазбаўленым меладычнай асновы. Карканне варон, стракатанне сарок, клёкат буслоў успрымаюцца больш побытава, як перадача інфармацыі. Кукаванне зязюлі ўдзейнічае магічна,
адцягвае ўвагу ад надзённых спраў, прымушае задумацца над вечнымі пытаннямі. Не заўсёды ўдаецца ўбачыць лясную госцю (часам жыве і ў
садах). Прылятае з Афрыкі, Паўднёвай Азіі ў другой палове красавіка. Гнязда не робіць, свае яйкі (па адным) падкідвае ў гнёзды больш дробных птушак (мухаловак, сітавак і інш.). Прыёмныя бацькі выкармліваюць пражорлівае
зязюльчанятка. А тое, каб быць сытым, выкідвае з гнязда ішлых птушанят, а праз 20 дзён вылятае... і ў наступныя гады паўтарае лёс маці.
     НА БЕЛАРУСІ жыве каля 290 відаў птушак. Больш за ўсіх — з сямейства вераб'іных. Налічваецца 14 відаў чаек, 13 — соў, 9 — дзятлаў. Ёсць гагары, дрофы. 102 віды гняздуюцца ў лясах.
Пераважная большасць птушак (80%) знаходзіцца ўдалечыні ад чалавека — у лясной і водна-балотнай прасторы. У
змешаным лесе пачуем спеў берасцянкі,
пеначкі, дразда, івалгі, на прадвесні можна пабачыць такаванне глушцоў, цецярукоў. Ля вадаемаў збіраюцца вялікія чароды чаек. Яны прылятаюць да нас з Заходняй Еўропы.
Харчуюцца рыбай, водарасцямі, вылятаюць на
палі, дзе сілкуюцца чарвякамі.
Пашанай у беларусаў карыстаюцца
лебедзь і журавель (у народзе ласкава
называюць жораў, жураў, жураўль). Больш за
паўгода знаходзіцца сям'я лебедзяў на беларускіх азёрах. Прылятае ў сярэдзіне красавіка і трымаецца тут да адлёту на Чорнае, Каспійскае ці Міжземнае мора да кастрычніка —
лістапада (асобныя сем'і затрымліваюцца і да
снежня). Харчуюцца падводнымі часткамі раслін, беспазваночнымі насякомымі. Шэры журавель для жыхарства выбірае забалочаныя абшары — нізінныя балоты, сырыя
заліўныя лугі. Гняздуецца парамі. Сілкуецца насеннем раслін, малюскамі, чарвякамі. Увесь час трымаецца далей ад людзей, вельмі асярожны.
У другой палове лета жураўлі — бацькі і дзеці — збіраюцца ў вялікія чароды:
кормяцца на лугах, палях, начуюць у
забалочаных мясцінах. У канцы жніўня — верасні пакідаюць наш край, трымаюць курс на Міжземна мор'е.
         Птушкі, якія насяляюць нашы абшары, падзяляюцца на аселых і пералётных. Аселыя знаходзяцца тут круглы год. Часам яны качуюць: летам жывуць у лясах, а з пахаладаннем перабіраюцца ў вёскі, мястэчкі, гарады.
Большасць відаў птушак — пералётныя. Яны прылятаюць на Беларусь, каб прадоўжыць род, выгадаваць птушанят.
З-за адсутнасці корму адлятаюць. 3 канца лета — восенню цягнуцца над нашым краем птушыныя кліны-чароды.
Адны кіруюцца ў Заходнюю Еўропу, другія — на
поўдзень (у Афрыку, Паўднёвую Азію). Пастаянна адбываюцца змены ў колькасці відаў птушак на Беларусі. 3-за асушэння балот, спрамлення рачных рэчышчаў, актыўных
лесанарыхтовак змяніліся асяродкі і ўмовы, дзе
гнездаваліся многія птушкі. Паступова зніклі ў нашай прасторы ружовы пелікан, вялікі баклан. Пад пагрозай знікнення знаходзяцца беркут, арлан-белахвост. У сувязі з пацяпленнем у прыродзе да нас прылятаюць новыя віды птушак, а некаторыя з пералётных застаюццазімаваць.
       ЗІМОЮ ў парках і садах вольна гуляюць вароны, каўкі, крумкачы.
3 пахаладаннем яны перабіраюцца бліжэй да населеных пунктаў. Тут каля драўляных хат ёсць чым пажывішіа. Ды і ў новых мікрараёнах вялікіх гарадоў дзеці (і іх бацькі) заўсёды падзеляцца хлебам з імі. Асабліва выразна акрэсліваюцца постаці гэтых птушак на белым снезе. Варону лёгка адрозніць ад іншых птушак: апярэнне — шэрае, а галава, крылы і хвост — чорныя. Яна вельмі кемлівая, хутка прыстасоўваецца да новых умоў. Для гнязда, якое ладзіць на дрэве, выкарыстоўвас і галінкі, і ўсё тое, што выкінулі людзі (дрот, рыззе і інш.). Усяядная, знішчае шкодных насякомых, але і разбурае птушыныя гнёзды, нападае на куранят, качанят. Паспяхова прыстасоўваюцца да людскіх збудаванняў каўкі (галкі). Яны селяцца калоніямі ў дуплах, закінутых дымаходах, пад карнізамі, у вентыляцыйных хадах. Харчуюцца расліннай і жывёльнай ежай. У другой палове лета ўтвараюць вялікія чароды, часта разам з варонамі, гракамі, вылятаюць на палі, лугі ды і ў парках робяць сумесныя птушыныя «мітынгі». У гэтых чародах можна сустрэць крумкача
(іншыя назвы — крук, гурган, рускае — ворон).
Ён падобны на грака — пералётную птушку, якая зімуе ў Заходняй Еўропе (частка і аселая), але

памерамі вылучаецца (крумкач большы амаль у паўтара раза — 62 — 65 см — і цяжэйшы ў тры — 1,1 —1,4 кг). Гняздуецца на дрэвах. Харчуецца
і мышавіднымі грызунамі, і рыбай, і яйкамі, і
адходамі. Сарока далучаецца да сумеснай трапезы, але заўсёды трымаецца паасобку. Яна вельмі асцярожная, гаварлівая, а ў ежы аддае перавагу жывому «мясу» (розным земнаводным,
паўзунам, дробным птушкам, птушанятам і г.д.). Гняздо будуе трывала: з грунтоўнымі сценамі і надзейным дахам. Аздабляюць зімовы краявід сініцы,
шчыглы, снегіры. Восенню сініцы невялікімі чародкамі вандруюць па дварах у пошуках корму, скачуць па ствалах і галінках дрэў... Ярка афарбаваная (чорная галава з белымі плямкамі каля дзюбы, жоўтая грудка), яна вызначаецца аптымізмам, жыццярадаснасцю.
Першыя звонкія песні ў гонар набліжэння вясны належаць менавіта ей. На кустах шыпшыны можна сустрэць снегіра. Звычайна ён завіхасцца каля яловага падлеска. Блакітна-шэрае апярэнне, чорны хвост і чырвоная плямка на грудцы робяць яго
моднікам. Але сапраўдным франтам выглядае
шчыгол, які з восені далучаецца ўчараду і ўпрыгожвае ўскраіны гарадоў (тут ён корміцца
насеннем дзядоўніку). Яго чырвона-бела-чорная
галава, залацісты налёт на грудды і крылах ды гучная песня ўспрымаюцца на шумных гарадскіх вуліцах даволі экзатычна. Шчыглы адважваюцца гнездавацца ў цэнтрах буйных гарадоў.
     Самыя блізкія суседзі чалавека — дамовы верабей і шызы голуб. Каля людзей яны маюць дастаткова даступнай ежы, якую могуць знайсці ў двары. Дамовы верабей селіцца ў парках і садах, робіць гняздо і за ліштвамі, у
падстрэшшы. Для чалавека ён з'яўляецца
біялагічным індыкатарам. Ён востра рэагуе на змяненні стану навакольнага асяроддзя: калі пагаршаецца экалагічкы стан, то памяншаецца папуляцыя гэтага віду. У апошнія дзесяцігоддзі колькасць дамовых вераб'ёў скарацілася. Існуе шчэ адзін від вераб'іных — палявы верабей. Зімой ён качуе на поўдзень. Галубы сталі жыхарамі гарадоў. Гнёзды робяць на гарышчы цагляных будынкаў, карнізах вежаў і званіц, у нішах, што ў бетонных сценах, і размнажаюцца даволі спрытна (робяць да чатырох кладак за сезон). Харчуюцца насеннем раслін, зернем ды рознымі рэшткамі ад людскога стала.
...Людзі і птушкі ўвесь час суіснуюць. I
дзеля выжывання, дзеля працягу роду
выкарыстоўваюць адны другіх. Чалаве
к прыручыў некаторых птушак (куры, качкі, гусі, індыкі, цяпер нават і страусы), на асобных палюе, многімі захапляецца.
***
ВЫРАЙ
    Так на Беларусі называюць цё'плыя землі, куды адлятаюць птушкі, каб перачакаць там зімовы перыяд і вясною вярнуцца ў родны край. (У рускай мове гэтае слова адсутнічае, а ў перакладзе “вырай “ тёплые края.) Бусел белы, ластаўка вясковая, салавей, пеначка, чарацянка кіруюцца у Афрыку. Жаваравак, шпак, грак зімуюць у Заходняй Еўропе, заранка, аўсянка
трысцяговая — у Крыме і Закаўказзі, белабровік, чарацянка садовая, сачыўка — у Азіі. Чараду пералётных птушак, якія кіруюцца на поўдзень ці вяртаюцца ў родны край, таксама называюць выраем. Жураўлі ляцяць клінам, гусі — адна за адной, качкі — фронтам. Вераб'інападобныя і большасць іншых —скучанай чарадой. На Беларусі бытуе павер’е: таму, хто ўбачыў чараду птушак, якія вяртаюцца з выраю, будзе шанцаваць увесь год.
       “Бусел, бусел, клёка…”Ходзіць па балоце ў чырвоных ботах», —
абмалёўваюць дзеці выгляд бусла, прапануючы адгадаць загадку. А чаму даводзіцца такому сур'ёзнаму птаху крочыць уздоўж балотаў, вадаёмаў, рэчак? Пра гэта шматзначна распавядаецца ў беларускіх міфах. У адным з іх
падаецца гісторыя з анёлам, якому Бог даручыў кінуць поўную аж да завязак торбу ў прадонне. Але той пацікавіўся і развязаў торбу. Адтуль выпаўзлі жывёліны-нечысці, гады і распаўзліся па ўсей зямлі. Тады Бог ператварыў анёла ў птушку — белакрылую (з боскім асвятленнем), з чорнай акаймоўкай (за правіннасць), на доўгіх чырвоных нагах (каб было здалёк бачна і лягчэй
хадзІць па забалочаных мясцінах) і з чырвонай дзюбай — і прымусіў яе збіраць выпушчаных жывёлак, ачышчаць зямлю ад іх.
      У другім міфе расказваецца пра тое, як Бог прапанаваў мужыку аднесці завязаны на протяженіі гаршчок. Але хітрая мужыкова жонка захацела даведацца пра начынне таямнічага гаршка, развязала... і выпусціла з яго ўсю
нечысць. За гэта ўся сям'я мужыка была ператворана ў птушак. Таму і селяцца яны каля людзей, робяць гнёзды на высокіх дрэвах, нават на стрэхах хат, хлявоў. Любяць на Беларусі буслоў, з нецярплівасцю чакаюць іх вяртання з выраю, дапамагаюць будаваць ім гнезды (кладуць старыя колы, бароны, рамы на дрэва ці слуп, страху, падразаюць галіны дрэў). Вельмі
паважаюць беларусы гэтых птушак, ласкава называюць буська, бацян, гарус, гайстэр, айстэр, лічаць іх святымі. Паводле народнага павер'я, яны звязаны з Богам, з'яўляюцца ахоўнікамі нябеснага агню. Для гнездавання буслы
выбіраюць дрэвы ў такім месцы, дзе не ўдарыць маланка. (У час навальніцы раяць хавацца пад дрэвы з буслянкай.) Калі пакрыўдзіць бусла ці разбурыць яго гняздо, то ў адказ ён прынясе галавешку і кіне на хату крыўдзіцеля або накідае гадзюк у студню. Назіраючы за тым, як гэтая даволі вялікая птушка (вагою тры і болей кілаграмаў, даўжынёю цела недзе за метр) лёгка і высока парыць ў паднябессі, лічылі, што яна кіруе прыроднымі сіламі, што ёй
падпарадкоўваецца вецер. За паводзінамі буслоў у гняздзе беларусы
ўважліва сачылі: птахі нібы прадказвалі, якім будзе год. Калі выпадзе яйка з гнязда, то год будзе ўраджайным. (Гаварылі: «хлеба купіш за яйка». У сапраўднасці буслы, успрымаючы прыродную энергетыку, адчувалі прыліў сіл і адкладвалі яек больш — звычайна 3—4 яйкі, часам 6, — чым можа потым змясціцца птушанят у гняздзе.) Калі ж буслы выкінулі птушаня з гнязда, то чакай неўраджай. («Хлеба не купіш і за дзіця”. У непагоднае лета буслы- бацькі не здольныя пракарміць усіх птушанят, таму ахвяруюць слабейшымі дзеля выратавання іншых.) I сваёй афарбоўкай буслы блізкія да
беларусаў. Яе колеры — белы, чырвоны, чорны — супадаюць з колерам традыцыйнага беларускага адзення і вышыванак (узораў на ручніках, абрусах, фіранках, падушках, падзорах і інш.). Такое старажытнае каляровае спалучэнне мае глыбокі сімвалічны змест.

    Як у беларусаў (і іншых славянаў), так і ў народаў Паўночнай Еўропы існавала павер'е, што буслы прыносяць дзяцей у сям'ю. Верылі, што нованароджаныя душы зкаходзяцца ў тых мясцінах, дзе шмат сажалак, балотаў, дрыгвы. Як раз там спакойна ўладараць буслы і потым, вяртаючыся да людскіх пасяленняў, прыносяць немаўлят. Святасць буслоў адлюстравана і ў шведскім паданні. Паводле яго, пралятаючы над Галгофай, буслы клёкатам падтрымлівалі, падбадзёрвалі Хрыста у час укрыжавання. А на
іўрыце назва бусла «хасідах» азначае набожнасць. Спакойным выглядам,
ураўнаважанымі паводзінамі птушкі нагадваюць старанных вернікаў: ходзяць па лугавінах, адбіваючы паклоны. Бусел сімвалізуе новае жыцце, прыход вясны, поспех, а таксама моцную прывязанасць між бацькамі і дзецьмі, сямейны дабрабыт. А для яўрэяў з'яўляецца эмблемай адметнай
любові, любові да дзяцей. У яе аснове — уважлівы клопат буслоў-бацькоў пра птушанят. Бусел выступае і сімвалам Радзімы, патрыятызму — глыбокай любові да роднай зямлі.

     У нас у Беларусі гэтыя птушкі гняздуюцца паўсюль, выбіраюць дрэвы часцей каля забалочаных рачных далін, сырых паплавоў і лугоў. Выводзяць птушанят (недзе на пачатку чэрвеня), выхоўваюць іх, а ў канцы жніўня —
верасні пакідаюць нага краш. Перад адлётам днямі кружаць у небе ўсёй сям'ёй, запамінаюць родныя мясціны. А потым збіраюцца ў стаю,
выстройваюцца ў паветры клінам і накіроўваюцца ў вырай — за тысячы кіламетраў на поўнач Афрыкі. У красавіку буслы вяртаюцца на радзіму.
Прылятаюць звычайна парамі. Аднак часам на тыдзень раней з'яўляецца самец, каб да прылету сяброўкі ўпарадкаваць гняздо: замяніць галінкі, надбудаваць яго. Але здараецца і такое: у гэты час да яго наведваецца
маладая бусліха. Пры вяртанні самка праганяе новую кампаньёнку. Аднак калі ў гняздзе ўжо адкладзена яйка, яна ў самоце пакідае ўтвораную пару. Але такое бывае вельмі рэдка. Буслы, як лебедзі, — трывалая сямейная пара,
усё жыццё трымаюцца разам. Сямейная вернасць буслоў, іх любоў да
родных мясцінаў знайшлі шырокае адлюстраванне ў вершах і песнях, творах
выяўленчага мастацтва, асабліва ў нас на Беларусі. Мы вельмі востра адчуваем духоўную блізкасць з гэтымі птахамі і ўслаўляем яе. Таму
Уладзімір Караткевіч справядліва назваў нашу Радзіму з зямлёй пад белымі крыламі».
Падрыхтаваў Міхась ШАВЫРКІН
  (Пралеска.-2009.-№5.-С.60-62.)