Заданні на лета

 

                              Заданні на лета

 

Выконвай заданні ў асобным сшытку, 1-3 заданні ў дзень, абавязкова паўтары перад выкананнем адпаведны тэарэтычны матэрыял.

 

Практыкаванне 1. Спішыце словы, устаўце прапушчаныя літары - е або я. Праверце напісанае па слоўніку. 3 адным словам на выбар складзіце словазлучэнне па схеме прыметнік+ назоўнік.

Дз...журны, зм...стоўны, л...гкавы, знам...нальны, н...выразны, н...стомны, н...малады, п...радавы, п...кельны, б...спамылковы.

 

Практыкаванне 2. У прыведзеных словах пастаўце націскі, праверце па слоўніку. Амографы выпішыце парамі. 3 астатніх слоў складзіце просты апавядальны клічны сказ.

Прыклад, прымус, вецер, плаціна, канюшына, падаць, рады, парушыць, разносіць, вараны, водар, выразны, паліўны, памяць, прагнуць, пара.

 Практыкаванне 3. Размяркуйце словы ў два слупкі: у першы запішыце тыя, якія са зменай граматычнай формы(напрыклад, у Родным склоне ці множным ліку) мяняюць месца націску, у другі - словы з нязменным націскам. Праверце напісанае па слоўніку.

Рэжым, рукаў, рукзак, рыбалоў, рыжык, рухавік, ручай, рынг, рытм, ручнік, рыбак, рэбус, рэгістр, рывок.

 

Практыкаванне 4. Запішыце словы ў алфавітным парадку, расстаўце ў іх націскі. Праверце напісанае па слоўніку. 3 адным са слоў складзіце просты апавядальны сказ, падкрэсліце ў ім граматычную аснову.

Садавіна, спіна, слабы, сліна, магазін, сажалка, саджалка.

 

 Практыкаванне 5. Спішыце словы, устаўце, дзе трэба, мяккі знак ці апостраф. Праверце па слоўніку. Падкрэсліце словы з раздзяляльным мяккім знакам.

1)  Кар...ер, сін...ёр, міл...ён,узмор...е, іншавер...е, шын...ён, з...яднанасць, раз...юшыць, суб...ект, пад...ёмны, раз...бяны, ц...мяны, бяз...мерны, аб...ёмны.

2)  Бал...ніца, біл...ярд, валяр...ян, вал...ер, з...ява, здароў...е, сузор...е, шчаў...е,  нізоў...е, атэл...е, раз...яднаны, раз...езд, бар...ер, мадэл...ер, кал...е.

 Практыкаванне 6. Спішыце словы, устаўце прапушчаныя літары. Праверце правільнасць напісання па слоўніку. У пункце 3 падкрэсліце два словы, лексічнае значэнне якіх залежыць ад устаўленай літары.

 1)д-т

Кла...ка, паваро...ка, ло...ка , скла...ка, намо...ка, пахо...ка, наса...ка.

 

2) ж- ш

Паду...ка, бамбё...ка, вало...ка, выця...ка,  дзе..ка, ду...ка, сту...ка.

 

3) з-с

Прыка...ка, ма...ка, ка...ка, дапі...ка, завя...ка, ра...ка, нагру. ..ка.

 Практыкаванне 7. Спішыце словы, дастаўляючы патрэбныя літары. Правільнасць напісання праверце па слоўніку. Вызначце, якой часцінай мовы з'яўляюцца словы. У пункце 3 падкрэсліце слова, у якім больш гукаў, чым літар.

1)д-т:   штого..., нарасхва..., убро..., навылё...

2) з-с:   уні..., наадрэ..., уразрэ..., угола..., уразно...

3) г-х:   уподбе..., упяцё..., увер..., удваі..., умі... 

 

 Практыкаванне 8. Спішыце словы, устаўце прапушчаныя літары - ж або ш. Праверце напісанае па слоўніку. Падкрэсліце словы, у якіх назіраецца прыпадабненне (асіміляцыя) звонкіх да глухіх. Асобна выпішыце чатырохскладовыя словы і падзяліце іх для пераносу.

Усме...ка, успы...ка,старо…ка, стру…ка, ватру…ка, даме…ка, ва…касць, наапа…кі, навыця…ку, ду…ка, заглу…ка, зады…ка, засу…ка, лы…ка, мура…ка.

Практыкаванне 9. Спішыце словы, устаўце прапушчаныя спалучэнні зычных- сч або шч. Праверце напісанае па слоўніку. Складзіце і запішыце тры словазлучэнні па схеме дзеяслоў + назоўнік.

Умо..ваць, ра...апіць, умя...ацца, расплю...ыць, ра...асаць, ра...уліць, спра...аць, ра...ысціць.

 

Практыкаванне 10. Спішыце, устаўляючы літару э або а, абгрунтуйце напісанне. Праверце па слоўніку. Падкрэсліце словы, у якіх мяккасць зычных не перадаецца графічна.

Шніц...ль, шпат...ль, грэйд...р, лід..р, камп'ют...р, бельвед.. .р, пэндз.. .ль, 

эспанд.. .р, менедж.. .р, фарват...р, крат.. .р, прэсвіт...р.

 

Практыкаванне 11. Спішыце, устаўце прапушчаныя літары і падкрэсліце націскныя склады. Праверце напісанае па слоўніку. Растлумачце правапіс дадзеных арфаграм.

Р...клама, р...спубліка, р...форма, р...актар, р...візія, р...жым, д...фект, д...т...ктыў, д...таль, д...легат, гард...роб, д...серт, д...фіс, д...цыметр, т...орыя, т...арэма, т...леграф, т...атр, т...кстыль, ц...лафан, ц...люлоза, ц..мент, ц...нзура.

3 адным са слоў на выбар складзіце просты, апавядальны, развіты сказ, ускладнены звароткам.

 

Практыкаванне 12. Спішыце словы, пастаўце ў іх націскі. Праверце напісанае па слоўніку. Ад выдзеленых назоўнікаў утварыце прыметнікі і абазначце словаўтваралыную марфему.

Эканоміка, экалогія, экзамен, экватар, элемент, элеватар, экспрэсія, экскурсант, эксперт, экстраклас, эпіграф, эвакуатар, экспедытар.

 

Практыкаванне 13. Спішыце словы, устаўляючы літару у або ў. Вызначце націскі і праверце напісанае па слоўніку. Укажыце колькасць складоў выдзеленых слоў.

Са...на, фа...на, а...кцыён, а...ра, джо...ль, па...метра, шо..., шо...к, а...л, ба...л, ка...чук, ка...нер, ваку...м, ва-...сю, крыкі "...ра", да ...ніята, ва ...ніверсітэце, за ...нівермагам.

 Практыкаванне 14. Спішыце словы, устаўце прапушчаныя літары  д або т. Праверце напісанае па слоўніку. Падкрэсліце словы, у якіх прысутнічае з'ява прыпадабнення (асіміляцыі) звонкіх зычных да глухіх.

Скі...ка, рэш...ка, вокла...ка, па...кова, даве...ка, рэ...ка, бры...кі, ва...кі, гла...кі, зрэ...ку, навыпера...кі, зво...ка, пала...ка, кла...ка, ні...ка.

 Практыкаванне 15. Спішыце, падкрэсліце словы з асіміляцыйнай мяккасцю [з'], [с']. Першыя два словы затранскрыбіруйце.

Схема, расліна, сцёк, раскідаць, расхінуць, распеў, раздзел, расхіліць, раскілзаць, разлік, размен, схіл, злёт, разняць.

 

 Практыкаванне 16. Выпішыце словы з фанетычным падаўжэннем зычных, ставячы іх у месным склоне адзіночнага ліку. Праверце напісанае па слоўніку.

Палоззе, аддзел, угоддзе, узлессе, рассеянасць, жыццё, ранне, сумяшчэнне, эскадрылля, узбярэжжа, стручча, узвышша, паддувала.

 

Практыкаванне 17. Спішыце словы, устаўце прапушчаныя літары  з, с або ш. Праверце напісанае па слоўніку. Падкрэсліце словы з прыпадабненнем свісцячых да шыпячых.

Падпі...чык, пажары...ча, палотні...ча, палясоў...чык, пака...чык, пя...чанік, пагру...чык, ...чотка, ...чыгол, ...чыліна, ...чэпка, па...чыпаны.

 

Практыкаванне 18. Спішыце словы і ўстаўце, дзе трэба, прапушчаную літару с. Праверце напісанае па слоўніку. Падкрэсліце словы з марфалагічным падваеннем зычных.

Паднябес..е, рас..ольнік, пакрыс..е, рас.лаблены, калос..е, рас..пыліць, рас..та-ноўка, рас..таваць, перанос..е, узлес..е, рас..топлены, рас..ыльны, рос..тань.

 

Практыкаванне 19. Перакладзіце прапанаваныя словы на беларускую мову, пары запішыце. Падкрэсліце словы з падоўжанымі зычнымі, укажыце ў дужках колькасць гукаў. 3 трыма словамі на выбар складзіце словазлучэнні па схеме дзеяслоў + назоўнік.

Ружьё - ..., судья - ..., кутья - ..., сватья - ..., варение (действие) - ..., варение (кушанье) - ..., жильё - ..., замыкание - ..., затишье -..., раздвоенние - ..., рассыпать - ..., расседлать - ..., расселить - ..., редколесье - ..., дробление - ....

 

Практыкаванне 20. Запішыце транскрыпцыю слоў. Падкрэсліце слова, у якім колькасць літар і гукаў супадае.

Падрадчык, падчапіць, падчас, неадчувальны, спадчына, сведчыць, падчыстую, следчы.

 

Практыкаванне 21. Спішыце словы, устаўце прапушчаныя літары. Праверце напісанае па слоўніку.

1)з-с

но...біт             про...ба

2)д-т

баске..бол        фу. ..бол

3) дж - ч

лі...ба               лі...бавы

4) дз - ц

бара...ба           мала...ба

5)б-п

зя...кі                а...кідаць

6) ж- ш

піра...кі            ця...кі

 Практыкаванне 22. Спішыце словы, устаўце прапушчаныя літары ш або с. Праверце напісанае па слоўніку.

Ра...чэсаны, відові...чны, выпу...чаны, распе...чаны, водаачы...чальны, віду...чы, ра...чэрпаны, ра...чышчаны, бе...чалавечны, ра...чуле-ны, ра...чэплены, дні...ча, ...чэплены, уме...чаны, ро...чырк, ро...чына.

 

Практыкаванне 23. Спішыце словы, устаўце прапушчаныя літары - д або т. Праверце напісанае па слоўніку. Падкрэсліце словы, якія падпарадкоўваюцца фанетычнаму прынцыпу напісання.

Бу...ка, гла...кі, увачаві...кі, шчо...ка, раке...ка, напача...ку, па...тып, па...тэкст, во..пуск, зга...ка, знахо..ка, ната...ка, накі...ка, накла...ка, насагло...ка, незабу...ка, па...казка.

 

Практыкаванне 24. Спішыце словы, устаўце прапушчаныя літары - г або х. Праверце напісанае па слоўніку. Вусна вызначце, які прынцып напісання аб'ядноўвае словы.

Ле..кавы, падбе...чы, дама...чыся, бера...чы, запрэ...чы, злё...ку, ла...чына, ле...чы, лё...кі, ма...чымы, мі...цець.


Практыкаванне 25. Перакладзіце словы з рускай мовы на беларускую, пастаўце ў іх націскі. Праверце напісанае па слоўніку.

Грамматика - ..., группа - ..., панна - ..., коллектив - ..., коллекция - ..., сумма - ..., саванна - ..., ванна - ..., корреспонденция - ..., мадонна - ..., касса - ..., манна - ..., кассир - ....

 

Практыкаванне 26 У першы слупок змясціце назоўнікі, у якіх спалучэнні дз, дж абазначаюць адзін гук, у другі - два гукі.

Падзямелле, гадзіннік, вядзенне, падзол, падзор, надзел, саджанец, аджылак, водзыў, удзельнік, падзагаловак, дажджавік.

Практыкаванне 27. Прачытайце пары словазлучэнняў. Выпішыце словазлучэнні, дзе словы ўжыты ў пераносным значэнні.

Глыбокая яма - глыбокія веды, цесная сукенка - цесная дружба, чэрствы чалавек - чэрствы хлеб, калючы дрот - калючы смех, рыцарскія даспехі - рыцарскія паводзіны, снежная лавіна - лавіна апладысментаў, выбух смеху - магутны выбух, снегавыя шапкі - дзіцячыя шапкі.

Практыкаванне 28. Суаднясіце словы з лічбамі: антонімы -1, амафоны - 2, паронімы - 3, сінонімы – 4, амографы - 5, амаформы - 6.

Снегавы – снежны

 

Прыгавор – прысуд, рашэнне, вердыкт, пастанова

 

Гармонія – разлад

 

Цёзка – цёска

 

Капа – капа

 

Спаў (на печы)– спаў (снег)

 

Скіба – луста, скарынка,     кавалак, акрайчык

 

Эфектны –эфектыўны

 

У поле (выйшаў) – поле лён

 

Добраахвотны – прымусовы

 

Чыноўніцкі – чыноўны

 

Прыклад – прыклад

 

Убок – у бок

 

Род – рот

 

Максімум – мінімум

 

Зубасты – зубаты

 

Форд – форт

 

Грубы – грубы

 

Практыкаванне 29. Назавіце словы-амонімы па лексічным значэнні.

1)“Хімічны элемент”, “стары густы сасновы лес”.

2)“ Кветка”, “імя хлопчыка” .

3) “Адшліфаванае шкло, здольнае даваць адбіткі прадметаў”, “падвясны асвятляльны прыбор”.

4)“ Снарад з выбуховым рэчывам”, “выраз твару”.

 Практыкаванне 30. Запоўніце табліцу.

Беларускае слова

Рускамоўны

адпаведнік

Рускае слова

Беларускамоўны адпаведнік

Лук

Лук(оружие)

Лук(растение)

Цыбуля

Бяседа

 

Беседа

 

 

Ветка (железнодорожная)

 

Галіна

Выгода

 

Выгода

 

Гадаць

 

Гадать

 

Ігрушка

 

Игрушка

 

 

Практыкаванне 31. Да запазычаных слоў з левага слупка падбярыце сінонімы з правага слупка, запішыце парамі:

1. Калекцыянер                        памочнік

2. Афіша                                  падарунак

3. Вернісаж                              беспарадак

4. Антракт                                развіццё

5. Прэзент                                выключны

6. Біяграфічны                         аб’ява

7. Эвалюцыя                            збіральнік

8. Асістэнт                               выстава

9. Унікальны                            перапынак

10. Анархія                              жыццеапісальны

 

Практыкаванне 32. Да наступных слоў падбярыце антонімы:

буйны

бялявы

гаваркі

гнуць

даўганосы

досвітак

жвавы

карысны

павага

падкурчыць (ногі)

посны

празрысты

праўда

прычыніць (дзверы)

продак

 прыгожы

рай

раскоша

слава

шчодры

уздоўж

усё

Практыкаванне 33. Да слоў замежнага паходжання падбярыце беларускія адпаведнікі- сінонімы.

Антракт, апладысменты, акупант, алегорыя, антыпатыя, вердыкт, дыкцыя, жакей, гарантыя, кавалерыя, кантроль, гіпербала, прыярытэт, тыпаграфія.

Практыкаванне 34. Словы з левага слупка запішыце ў алфавітным парадку. У правым слупку знайдзіце іх лексічнае значэнне і запішыце побач са словам:    

Харугва

Вароты ў двор дома

мармур

несвяточны дзень

енк

цвёрды камень крышталічнай пароды

будзень

працяглы жаласны стогн

брама

шаўковая тканіна з мяккім, гладкім і густым ворсам

аксаміт

глыбокі абрыў

яр

зямельнае ўладанне памешчыка

кемлівасць

невялікі складны ножык

маёнтак

вайсковы сцяг

сцізорык

здагадлівасць, востры розум

 

Практыкаванне 35. Знайдзіце сучасныя адпаведнікі  словам:

Модлы, дыярыўш, самаезд,  барта,  пакрыёма, гак, каўза, харалужны,  гафтар,  тартак,  ляк, лгар.








Кароткі слоўнік устарэлых слоў

Архаізмы

Абітурые́нт, -а, м. (арх.).Выпускнік сярэдняй школы.

Аса́дка, -і, ж. (арх.). Ручка.

Атра́мант (інка́́ўст), -у, м. (арх.). Чарніла.

Аэрапла́н, -а, м. (арх.). Лятальны апарат, цяжэйшы за паветра; самалёт.

Бало́нка, -і, ж. (арх.). Старонка кнігі, часопіса.

Бая́рка, -і, ж. (арх.). Шаферка, дружка маладой на вяселлі.

Бо́ртнік, -а, м. (арх.). Пчаляр.

Борць, -і, ж. (арх.). Вулей у выглядзе выдзеўбанай калоды або дупло ў дрэве, дзе жывуць пчолы.

Брандма́йстар, -тра, м. (арх.). Начальнік пажарнай каманды.

Бу́кі, нескл., н. (арх.). Стараславянская назва літары б.

Бу́кля, -і, ж.; бу́клі, -яў, мн. (арх.). Завітая кольцамі пасма валасоў.

Газэ́та, -ы, ж. (арх.). Газета.

Гелікаптэ́р, -а, м. (арх.). Верталёт.

Гістарыёграф, -а, м. (арх.). Гісторык.

Гэст, -а, м. (арх.). Жэст.

Дзе́́йца, -ы, м. (арх.). Дзеяч.

Землеапіса́нне, -я, н. (арх.). Геаграфія.

Зяні́ца, -ы, ж. (арх.). Зрэнка, вока.

Інсурге́нт, -а, м. (арх.). Удзельнік узброенага паўстання супраць урада; паўстанец.

Іншаве́рац, -рца, м. (арх.). Чалавек іншай, не пануючай веры або рэлігіі.

Катэ́дра, -ы, ж. (арх.). Кафедра.

Кіслі́на, -ы, ж. (арх.). Кіслата.

Кро́ніка, -і, ж. (арх.). Хроніка.

Ку́ля, -і, ж. (арх.). Зямны шар.

Ландка́рта, -ы, ж. (арх.). Геаграфічная карта.

Лані́та, -ы, ж.; ланіты, -ніт, мн. (арх. і паэт.). Шчака.

Лгар, -а, м. (арх.). Ілгун.

Леманта́р, -а, м. (арх.). Буквар.

Ляту́н, -а, м. (арх.). Лётчык.

Магнэ́с, -а, м. (арх.). Магніт.

Ма́па, , ж. (арх.). Геаграфічная карта.

Матацыкле́т, -а, м. (арх.). Матацыкл.

Ма́трыкул, -а, м. (арх.). Заліковая кніжка.

Ме́нтар, -а, м. (арх.). Настаўнік, выхавальнік, кіраўнік.

Мерсі́, (арх.). Дзякуй.

Мы́тнік, -а, м. (арх.). Таможнік.

Паасо́бнік, -а, м. (арх.). Экзэмпляр чаго-небудзь.

Пантало́ны, -аў, мн. (арх.). Штаны.

Паштма́йстар, -тра, м. (арх.). Кіраўнік паштовай канторы.

Правазна́вец, -ўца, м. (арх.). Юрыст.

Ра́ме, -я, н.; рамёны, рамён, мн. (арх.). Плячо.

Раць, -і, ж. (арх.). Войска, ваенны атрад.

Ро́ндаль, -я, м. (арх.). Каструля з ручкай.

Рэкрэа́цыя, -і, ж. (арх.). Перапынак паміж урокамі ў школе.

Рэспе́кт, -у, м. (арх.). Пашана, павага.

Сыгна́л, -у, м. (арх.). Сігнал.

Тамбу́р, -а, м. (арх.). Барабан.

Тлума́ч, -а, м. (арх.). Перакладчык (звычайна для вуснага перакладу ў час размовы, перагавораў).

Тра́вень, -ўня, м. (арх.). Май.

Тэ́за, -ы, ж. (арх.). Тэзіс.

Тэста́мент, (таста́мент), -а, м. (арх.). Прававы акт, распараджэнне пра асабістую маёмасць, складзеная ў вызначанай форме на выпадак смерці; завяшчанне.

Уго́дкі, -дак, толькі мн. (арх.). Гадавіна з дня смерці; адзначэнне гэтай даты.

Філёзо́фія, -і, ж. (арх.). Філасофія.

Чало́, -а, н.; чолы, -аў, мн. (арх.). Лоб.

Шу́́йца, -ы, ж. (арх. і кніжн.). Левая рука.

Эўро́па, -ы, ж. (арх.). Еўропа.

Ясы́р, -а, м. (арх.). Нявольнік, палонны.

Я́тка, -і, ж. (арх.). Месца, дзе прадаюць мяса; мясная лаўка, прылавак.

 

Гістарызмы

Акано́м, -а, м. Кіраўнік панскай гаспадаркі, наглядчык за працай у фальварку ў перыяд феадалізму і капіталізму.

Аршы́н, -а, м. 1. Мера даўжыні, роўная 71,12 см, якой карысталіся на Беларусі, у Расіі да ўвядзення метрычнай сістэмы. 2. Лінейка, планка такой даўжыні для мерання.

Була́т, -а і -у, м. 1. -у. Старадаўняе: узорыстая цвёрдая сталь для клінкоў. 2. -а. Клінок (меч, шабля, кінжал) з такой сталі.

Войт, -а, м. 1. Службовая пасада ў Вялікім княстве Літоўскім. Войт узначальваў мясцовае (гарадское або сельскае) кіраванне ці самакіраванне. 2. Асоба, якая наглядала за працай прыгонных сялян і выкананнем імі павіннасцей. 3. Кіраўнік гміны ў Заходняй Беларусі ў 1921 – 1939 гг.

Вярста́, -ы, ж. 1. У Вялікім княстве Літоўскім: мера даўжыні, роўная 1554,6 м. 2. Дарожны слуп, які адзначае гэтую меру.

Граф, -а, м. Дваранскі тытул у царскай Расіі і краінах Заходняй Еўропы, а таксама асоба, якая мае гэты тытул.

Гры́ўня, -і, ж. 1. Грашовая адзінка ў старажытнай Русі: залаты або сярэбраны злітак, першапачаткова вагой каля фунта. 2. Залатое ці сярэбранае ўпрыгожанне на шыю ў старажытнай Русі. 3. Сярэбраная або медная дзесяцікапеечная манета ў XVIIIXIX стст. 4. Медная трохкапеечная манета пасля грашовай рэформы 1839 – 1843 гг.

Забра́ла, -а, н. Пярэдняя частка шлема, якая апускаецца ўніз для аховы твару ў час бою.

Інквізі́цыя, -і, ж. У XIIIXIX стст.: следчы і карны орган каталіцкай царквы, які дзейнічаў надзвычай жорсткімі метадамі ў барацьбе з ерэтыкамі.

Казакі́н, -а, м. Старадаўняе: мужчынскае верхняе адзенне на апліках, са зборкамі ззаду.

Карэ́та, -ы, ж. Чатырохколавы закрыты конны экіпаж у XVII – пачатку XXст. пры дварах буйных магнатаў Еўропы і Расіі.

Карэ́тнік, -а, м. Майстар, які рабіў карэты, экіпажы.

Ко́нка, -і, ж. Да ўвядзення трамвайнага руху: гарадская рэйкавая дарога, па якой хадзілі вагоны на коннай цязе, а таксама вагон такой дарогі.

Куні́чнікі, -аў, пераважна мн. У Вялікім княстве Літоўскім у XVXVII стст.: назва людзей, якія бралі ў арэнду ворную зямлю і іншыя ўгоддзі за пэўную плату – куніцу.

Ла́тнік, -а, м. Сярэдневяковы воін у латах.

Ла́ўнік, -а, м. У Вялікім княстве Літоўскім: прысяжны засядацель у гарадах, якія атрымлівалі магдэбургскае права, член войтаўска-лаўніцкага суда.

Лі́ктар, -а, м. У старажытным Рыме: член ганаровай стражы вышэйшай адміністрацыі, які насіў пучок розгаў і сякеру як сімвал улады і пакарання.

Ліцэ́й, -я, м. У царскай Расіі: сярэдняя (або вышэйшая юрыдычная) мужчынская навучальная ўстанова закрытага тыпу для дваранскіх дзяцей.

Ло́бны, -ая, -ае: у словазлучэнні лобнае месца. Узвышэнне, з якога ў старажытнасці аб’яўляліся царскія ўказы і на якім адбываліся пакаранні смерцю.

Ло́каць, -кця, м. Мера даўжыні, роўная 0,6497 м, якой карысталіся на Беларусі і ў Расіі да ўвядзення метрычнай сістэмы мер.

Маё́нтак, -тка, м. Агульная назва землеўладання з панскай гаспадаркай (жылыя і гаспадарчыя будынкі, прадпрыемствы і г. д.) у феадальным і капіталістычным грамадствах.

Марці́ра, -ы, ж. Караткаствольная артылерыйская гармата.

Мецэна́т, -а, м. Багаты апякун навук і мастацтваў.

Меч, -а, м. Сякучая або колючая зброя блізкага бою, падобная да шаблі, вострая з абодвух бакоў.

Мушке́т, -а, м. Буйнакалібернае ружжо з кнотам для запальвання пораху.

Мушкецё́р, -а, м. Узброены мушкетам салдат у арміях еўрапейскіх краін, у тым ліку Вялікага княства Літоўскага, у XVIIXVIII ст.

Мы́тнік, -а, м. Службовая асоба ў Вялікім княстве Літоўскім, якая збірала пошліну (мы́та) з купцоў і іншых гандляроў за ўвоз і вываз тавараў.

О́мнібус, -а, м. У Заходняй Еўропе ў XVII – пачатку XX ст.: шматмесны конны экіпаж з платнымі месцамі для пасажыраў, першы від грамадскага транспарту.

Паке́тбот, -а, м. Старадаўняе: марское паштова-пасажырскае судна.

Пе́нязь, -я, м. Манета, грашова-лікавая адзінка і сукупны тэрмін для пазначэння грошай у  Вялікім княстве Літоўскім XIVXVI стст. і Рэчы паспалітай XVIXVII стст.

Пісто́ль, -я, м. Іспанская залатая манета, якая чаканілася ў XVIXVIII стст.

Пяро́, -а, н. Завостранае вялікае птушынае пяро, якое ўжывалася для пісання чарнілам да з’яўлення металічных пёраў.

Ра́да, -ы, ж. Народны сход, а таксама савет прадстаўнікоў у розныя гістарычныя перыяды на Беларусі, Украіне, у Літве, Польшчы.

Са́жань, -жня, м. 1. Мера даўжыні, роўная 3 аршынам, або 2,16 м, якая ўжывалася ў Беларусі і Расіі да 1918 г. 2. Колькасць чаго-н., роўная гэтай меры. 3. Прылада для абмервання зямельных участкаў.

Стыло́, нескл., н. Прылада для пісьма; пяро.

Та́лер, -а, м. 1. Старажытная сярэбраная манета высокай пробы, якая ў 1518 г. пачала чаканіцца ў Чэхіі, а пазней распаўсюдзілася ў Германіі, Скандынавіі, Галандыі, Італіі і іншых еўрапейскіх краінах; на тэрыторыі Беларусі талер абарачаўся з XVI ст. 2. Лікава-грашовае паняцце для вызначэння рэальных сум у меншых за талер наміналах. 3. Вагавая адзінка для вырабаў з серабра, якая адпавядала масе талера.

Ушку́й, -я, м. Старадаўняе: пласкадонная лодка з парусамі і вёсламі.

Шарва́рка, -і, ж.: -рак, мн. Грамадская працоўная павіннасць пераважна па будаўніцтве і рамонце дарог, мастоў, грэбляў, дзяржаўных і панскіх будоўляў у Вялікім княстве Літоўскім, Рэчы Паспалітай у XVXVIII стст., а таксама ў Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гг.

Шпіцру́тэны, -аў, толькі мн. У царскай Расіі: доўгія гнуткія дубцы або палкі, якімі білі салдат, злачынцаў, праганяючы іх праз строй.

Шчыт, -а, м. Ручная ахоўная зброя старажытнага воіна ў выглядзе прамавугольніка, круга, эліпса з дрэва, металу і пад., якая служыла для засцярогі ад удараў халоднай зброяй.