ЧАЛАВЕК

 

1. Карткі для завучвання

фамилия, имя, отчество

прозвішча, імя, імя па бацьку

национальность

нацыянальнасць

возраст

узрост

внешний вид

знешні выгляд

характер

характар

взгляды

погляды

образование

адукацыя

профессия

прафесія

работа

работа/ праца

адрес

адрас

паспорт

пашпарт

место рождения

месца нараджэння

семья

сям’я

родственники

сваякі

друзья

сябры

гости

госці

 

Заданні на замацаванне матэрыялу

1.    Слоўнікавы дыктант.

Характар, пашпарт, сям’я, прозвішча, нараджэнне, сябры, нацыянальнасць, узрост, сваяк, госці.

2.    Выберыце з прапанаваных слоў неабходныя для апытальніка пры прыёме на працу і адкажыце на прапанаваныя пытанні пра сябе (асобныя пункты можна выдумаць).

3.    Пераклад на беларускую мову.

друзья

 

место рождения

 

взгляды

 

адрес

 

семья

 

возраст

 

внешний вид

 

человек

 

2. Карткі для завучвання

 Сям’я, сваякі

отец, папа

бацька

мама

маці

брат

брат

сестра

сястра

отчим

айчым

мачеха

мачаха/мачыха

сводный брат (сестра)

зводны брат (сястра)

двоюродный брат (сестра)

стрыечны брат (сястра)

пасынок

пасынак

падчерица

падчарыца

племянник

пляменнік

внук

унук

родственнник

сваяк

                       Цікава ведаць

       Назвы ступеняў сваяцтва

Айчым – няродны бацька

Мачаха – няродная маці

Пасынак – няродны сын

Падчарыца – няродная дачка

Зводныя браты (сёстры) – дзеці мачахі і айчыма

Пляменнік (пляменніца) – дзеці брата або сястры

Дзядзька (цётка) – брат (сястра) бацькі або маці

Дваюрадны (стрыечны) брат – сын бацькавага або матчынага брата (сястры)

Дваюрадная (стрыечная) сястра – дачка бацькавага або матчынага брата (сястры)

Зяць – муж дачкі

Нявестка – сынова жонка

Свёкар, свякроў – мужавы бацькі

Цесць, цешча – жончыны бацькі

Дзевер – мужаў брат

Залоўка – мужава сястра

Швагер (швагра) – муж сястры, або жончын брат, або муж жончынай сястры

Швагерка – жончына сястра

Братавая – братава жонка

Ятроўкі – братавыя між сабой

Сваты – усе родныя мужа ў адносінах да ўсіх родных жонкі і наадварот.

                           Сям’я. Сямейны побыт                                 

         Амаль да сярэдзіны ХХ стагоддзя на Беларусі шырока былі распаўсюджаны вялікія сем’і, якія аб’ядноўвалі некалькі шлюбных пар, звычайна бацькоў і жанатых сыноў. Такая сям’я вяла адну гаспадарку, у якой праца дэтальна размяжоўвалася на жаночую і мужчынскую. Галавой вялікай сям’і быў бацька, а калі ён паміраў, то яго месца займаў старэйшы сын.

       У сем’ях існаваў строгі падзел працы па полу і ўзросту. Кожны член сям’і добра ведаў свае абавязкі. Дзеці дапамагалі маці чысціць бульбу, няньчыць дзяцей; пасвілі гусей, курэй. Падлеткам давяралі пасвіць не толькі птушак, але і буйную жывёлу: кароў, коней, валоў, авечак. У сялянскіх сем’ях дзеці пачыналі працаваць вельмі рана. З 7-8 гадоў яны пасвілі жывёлу, зграбалі сена, баранавалі. Падлеткаў, якім было каля 15 гадоў, прывучалі касіць, араць, малаціць. У 5 гадоў дзяўчынкі няньчылі дзяцей, а ў 16 умелі шыць, ткаць, жаць.

         Старыя часцей за ўсё вялі хатнюю гаспадарку: кармілі хатнюю птушку, даглядалі скаціну, а таксама выхоўвалі дзяцей і дапамагалі маладзейшым у полі.

 Мужчыны і юнакі апрацоўвалі зямлю, аралі, засявалі, касілі сенажаці, раскарчоўвалі лес, рубілі хаты, нарыхтоўвалі дровы на зіму, рабілі драўляны посуд, плялі корабы і кошыкі.

         Дзяўчаты, як і жанчыны, мылі бялізну, посуд, варылі ежу, даглядалі агарод, палолі грады, жалі, сушылі сена, ірвалі і адбівалі пранікам лён, мялі льнотрасту, трапалі і часалі кудзелю, пралі, ткалі і шылі вопратку.

         Цікавы факт: У ХVІ-ХVІІІ стагоддзях шляхта аддавала сваіх дзяцей у сялянскую сям’ю для выхавання якасцей простых людзей: працавітасці, вынослівасці, непераборлівасці ў ежы і адзенні, любові да зямлі. Гэты звычай называлі дзядзькаваннем.

         Дзяцей даглядала і выхоўвала маці, якой дапамагалі дзед і баба. Яны перадавалі малым свой жыццёвы вопыт, свае навыкі, уменні майстраваць тыя ці іншыя рэчы і вусна-паэтычную спадчыну (казкі, песні, загадкі, байкі, прыказкі і прымаўкі).

 

3. Карткі для завучвання

   1.    Часткі цела чалавека 

фигура

стан

туловище

тулава

руки

рукі

ноги

ногі

голова

галава

лицо

твар

рот

рот

нос

нос

глаз (глаза мн.ч.)

вока (вочы)

ухо

вуха

виски

скроні

бровь (брови-мн. ч.)

брыво (бровы)

зрачок

зрэнка

ресницы

вейкі

веки

павекі

шея

шыя

затылок

патыліца

челюсть

сківіца

родинка

радзімка

веснушки

рабацінне

морщинка

зморшчынка

лоб

лоб

губы

губы / вусны

зубы

зубы

волосы

валасы

усы

вусы

борода

барада

 2.    Часткі цела чалавека

спина

спіна

живот

жывот

грудь

грудзі (толькі мн.л.)

плечи

плечы

скелет

шкілет

позвоночник

хрыбетнік

пальцы

пальцы

ногти

пазногці

кулак

кулак

локоть

локаць

ладонь

далонь

бедро

сцягно

колено

калена

пятка

пятка

икра (часть ноги)

лытка

почки

нырка

желудок

страўнік

сердце

сэрца

внутренние органы

вантробы

 

Заданні на замацаванне матэрыялу

1.    Можна паглядзець відэа па ссылцы

https://www.youtube.com/watch?v=blC-OnY-mCE

 2.     Гульня "Што можна рабіць"

Падбярыце як мага больш дзеясловаў.

Вачамі – (глядзець, бачыць, прыглядацца, разглядаць.)

Вушамі – ( слухаць, прыслухоўвацца, чуць).
Зубамі – (жаваць, кусаць, адкусваць, грызці).

Дадатковы матэрыял

                   Рыгор Барадулін.

                       Засвой!

 Пяць пальцаў на руцэ тваёй,

Як кожнага завуць,

Засвой.

Пястук –

Усіх братоў пастух,

Ён першы пачынае рух.

Ківун –

Ён грозна робіць кіў,

Каб кепскага ты не рабіў.

Даўгай –

За ўсіх даўжэй, таму

“Дапамагай!” – крычаць яму.

 Пярсцец –

Ён порсткі правяраць,

Пярсцёнкі любіць прымяраць.

І мезенчык

Мяншун, які

Склікае пальцы ў кулакі.

 Пяць пальцаў – моцная радня

І ўсіх трымае

Даланя.

 

Прыказкі і прымаўкі пра часткі цела.

Такі пан, што ў саломе спіць, а зубамі блохі б’е.

За дурной галавой нагам неспакой.

Галава нагам зладзей.

Абы спіна – пуга знойдзецца.
Быў бы азадак, а лазы хопіць.

Быў бы лоб, а горб будзе.

Бачыць вока, ды вісіць далёка.

Адным вухам слухае, а другім выпускае.

Чужое дабро вылазіць праз рабро.

Шырокая лыжка рот дзярэ.

Кожная галава свой розум мае.

Не лезь, куды галава не лезе.

На чужое дабро вочы гараць.

Чужыя грахі перад вачыма, а свае за плячыма.

Вышэй за сваіх пят не падскочыш.

Звыш лобу вочы не ходзяць.

Языком у Вільні, а галавою – за печчу.

Лобам муру не праб’еш.

Што цела любіць, тое душу губіць.

Дарма хадзіць – ногі адбіць.

І ў цесце можна палец вывіхнуць.

Хадзіў бы ў злоце, каб не дзірка ў роце.

Малыя дзеці – рукі баляць, вялікія – сэрца баліць.

На вуснах – мёд, а на сэрцы – лёд.

Не наракай на люстэрка, калі нос крывы.

Прыклады ўжывання слоў

 

Галава і твар / аблі́чча (рус. лицо)

На ягоным твары ўзнікла ўсмешка – і мы пабачылі сапраўднае аблічча гэтага чалавека.

Брыво (мн. лік – бровы)

Глядзі ты, ён і брывом не варухне!

Паве́ка, паве́кі (рус. веки)

Дзяўчаты фарбуюць павекі ў самыя неверагодныя колеры.

Ве́йка, ве́йкі (рус. ресницы)

У яе былі такія доўгія вейкі, што ад іх на шчокі клаўся сапраўдны цень.

Вуха (мн. лік – вушы)

Калі Алесь хлусіў, у яго чырванелі вушы.

Шчака

Сляза ціха спаўзла па ейнай шчацэ.

Скронь (рус. висок)

Калі чалавек паваліцца і стукнецца аб нешта скронню, ён можа загінуць.

Ву́сы (звярніце ўвагу на націск!)

На ягоных ву́сах засталася пена ад піва.

Рот

Колькі не кажы “цукар” – у роце соладка не стане.

Скі́віцы (рус. челюсти)

Славуты жудзік “Сківіцы” лепей не глядзець дзецям да 16 год.

Зуб

Калі піць шмат колы – зубы зробяцца чорнымі і шчарбатымі.

Дзя́сны (адз. лік – дзясна́)

Калі карыстацца занадта жорсткай шчоткай, можна пашкодзіць дзясны.

Язык

Ягоны язык быў добра прыстасаваны да беларускай мовы.

Мозг / мазгі (г выбухное!)

Пра чалавека, які апантана займаецца разумовай працай на шкоду свайму здароўю, часта кажуць “су́шыць мазгі”.

Лоб (родны скл. ілба́)

Ад напругі на лбе ў Сержука выступіў пот.

Вока (мн. лік – вочы, мн. лік творны скл. – вачы́ма і вачамі)

Людзі адно аднаму шмат што могуць сказаць не толькі словамі, але і вачыма.

Зрэ́нка (рус. зрачок)

Ад святла зрэнка вока сціскаецца.

 


Паты́ліца (рус. затылок)

Як ты ўсё гэта бачыш? У цябе што, вочы на патыліцы?!

Нос

Часам чалавек шукае акуляры, а яны ў яго на носе.

Ву́сны / губы (адз. лік – губа)

Васіль гэтак многа цалаваўся, што ўвесь час хадзіў з апухлымі вуснамі.

Шы́я

Каўнер новай кашулі муляў шыю, таму даводзілася насіць яе без гальштука.

Ка́рак – задняя частка шыі

“Колькі ўжо ты будзеш сядзець на маім карку?” – горка пыталася маці сына-пераростка.

Падбароддзе / барада

У некаторых людзей на падбароддзі маецца выразная ямінка.

Цяглі́цы / мышцы

Калі рэзка падняць вялікі груз, то можна парваць цягліцы.

Плячо (мн. лік творны скл. – плячы́ма і пляча́мі)1. Левае і правае плячо; 2. спі́на (калі кажам “плечы” толькі ў множным ліку)

На плячах ён валок цяжэразны мех бульбы. Правае плячо Антося было прыкметна вышэйшае за левае — відаць, шмат насіў заплечнік на адной шлейцы.

Рука

Падарожнік трымаў у руцэ паходню і спешна ўздымаўся па прыступках.

Прыдалонне / запясце

На ягоным прыдалонні застаўся след ад гадзінніка.

Далонь: пясць – аснова далоні рукі, пяцярня́ – далонь з растапыранымі
пальцамі, кулак – са сціснутымі пальцамі

Кажуць, людзі, якія раз’юшылі Цмока, усё жыццё хадзілі потым з чырвонай пяцярнёй на шчацэ.

Пазногці (рус. ногти) / кі́пці, кіпцюры (пра доўгія або брудныя пазногці, гутарк)

Па святах яна фарбавала пазногці ў белы і чырвоны колер. Кіпці на нагах ён абстрыгаў тады, калі пачынаў драпаць падлогу ў хаце.

Спі́на (звярніце ўвагу: націск на “і”, ва ўскосных склонах таксама!)

Малыя дзеткі любяць, калі дарослыя катаюць іх на спіне.

Рабро / рабрына (мн. лік – рэбры)

Ева была створана з рабрыны Адама.

Хрыбе́тнік / хрыбет / пазваночнік / пазваночны слуп

У ваду трэба скакаць толькі на глыбокім месцы, іначай можна пашкодзіць хрыбетнік і застацца калекам.

Паясніца / сярэдзіна / крыж

Нешта сярэдзіна баліць, перапрацавалася на лецішчы.

Гру́дзі

У яго забалела ў грудзях. Ягоныя грудзі былі ўвешаныя медалямі.

 


Жывот / бруха, чэ́рава (гутарк.)

Чэрава, чэрава, чым ты павячэрала? (Генадзь Бураўкін)

 

 

 

 

 

 

Нага

На ягонай назе засталіся глыбокія драпіны ад суседскага ката.

Лы́тка – акруглая частка нагі ад калена да ступні

Сабака ўхітрыўся – і спрытна цапануў злодзея за лытку.

Сцягно (рус. бедро, мн. лік – сцёгны)

Новая спадніца асабліва падкрэслівала хараство сцёгнаў Веранікі.

Клуб (верхняя частка сцягна, мн. лік – клубы)

Цікава, ці вучаць недзе дзяўчат адмыслова віляць клубамі пры хадзе?..

Калена, каленная рэпка (рус. коленная чашечка)

У музеі ў Юравічах захоўваецца каленная рэпка маманта.

Ступня́ / плюсна́

Ад доўгай хады ў многіх пілігрымаў утварыліся мазалі на ступнях.

Пята́ / пятка

Па абедзе засталося таго супу кату на пяту (мала), на заўтра ўжо не хопіць…

Пальцы. На руках: вялікі (большы, старшы), указальны, сярэдні, безыменны (меншы, нямы́), ме́зены (ме́зенец, малы́). Найменшую дачку ў сям’і часта звалі “мезенкай”. Паводле Рыгора Барадуліна, назвы пальцаў на руцэ: пясту́к, ківу́н, даўга́й, пярсце́ц, мезенец; назвы пальцаў на назе: ступе́ль (вялікі) і чатыры пелюхі́ (адз. лік – пялю́х)


Калена, каленная рэпка (рус. коленная чашечка)

У музеі ў Юравічах захоўваецца каленная рэпка маманта.

Унутраныя органы / вантробы: сэрца, пячонка, ныркі (рус. почки), лёгкія, каса́ / селязёнка, страўнік (рус. желудок) / трыбу́х (гутарк.), стрававод (рус. пищевод), кішкі, шчытападобная залоза (рус. щитовидная железа), падстраўнікавая залоза (рус. поджелудочная железа), мачаві́к / мачавы пухір / сікальная бурбалка і сіку́н (жартаўлівыя варыянты), шчыкалатка / костачка (у В. Ластоўскага – глізна́).