АРФАГРАФІЧНЫЯ ХВІЛІНКІ 5КЛ

 

Арфаграфічныя хвілінкі

Тэма. Галосныя гукі.

У назвах якіх пералічаных беларускіх гарадоў зычных гукаў у два разы больш, чым галосных?

Браслаў, Віцебск, Гродна, Добруш, Жлобін, Кобрын, Крычаў, Мазыр, Нясвіж, Петрыкаў, Полацк, Салігорск, Слонім, Чачэрск, Чэрвень.

Адказ. Гродна, Добруш, Жлобін, Кобрын, Крычаў, Нясвіж, Полацк, Салігорск, Слонім, Чэрвень.

Тэма.  Правапіс галосных е,ё,я.

Лаві памылку

Знайдзіце памылкі і растлумачце правапіс е, ё, я.

Дзявяты, сямнаццаты, дзявятнаццаты;

Сякунда, мелодыя, герой;

Еўфрат, Яўропа, Ерэван;

Тысяча, сувязь, месец.

Тэма. Правапіс спалучэнняў іё (ыё), ія (ыя), іе (ые).

Конкурс матэматыкаў

Ці аднолькавая колькасць гукаў і літар у кожным з гэтых слоў? Чаму?

Біятлон, кіёск, патрыёт, дыяметр, гігіена, дыета.

Тэма. Мяккі знак.

За 3 хвіліны ўспомніце і запішыце як мага больш слоў па дадзенай схеме:

 

 

 

 

н

ь

Прыкладныя адказы. Бівень, восень, гавань, далонь, корань і інш.

Тэма. Раздзяляльны мяккі знак і апостраф.

Рэшата

“Прасейце” асобна словы з апострафам і раздзяляльным знакам. Складзіце сказы з трыма словамі.

Біл…ярд, аб…інець, павіл…ён, з…ява, п…едэстал, брыл…янт, п…еса, паштал…ён, аб…ём.

Тэма. Зычныя д-дз, т-ц.

Прыдумшчык

Назавіце аднакаранёвыя словы з зычнымі дз і ц.

Словы для гульні: вада, ягада, расада, праўда, каманда, кот, мост.

Адказ. Вадзяны, ягадзіна, рассадзіць, праўдзівы, камандзір, коцік, мосцік.